Здарэнні1717

«Мы дамовіліся сустрэцца ўдзень, але ўначы Славаміра забілі»

У Лідзе дзень нараджэння скончыўся забойствам.

Славамір, фота з сацыяльных сетак.

Славамір з кампаніяй адзначаў свой дзень нараджэння 8 жніўня. Хлопцу споўнілася 25 гадоў. Выпівалі. А ўначы разгарэлася сварка.

«Малады чалавек шмат выпіў, у выніку чаго на глебе рэўнасці ўчыніў скандал. У нейкі момант дзяўчына схапілася за нож, якім пашкодзіла хлопцу артэрыю»,

паведамілі ў абласной міліцыі. Удар прыйшоўся ў жывот. Іншы ўдзельнік застолля выклікаў міліцыю. Праз гадзіну Славамір сканаў у бальніцы.

«Наша Ніва» пагаварыла з сяброўкай маладога чалавека, з якой у яго пачалі завязвацца рамантычныя адносіны. І якія раптоўна абарваліся.

Марына пазнаёмілася са Славамірам у ліпені. Хлопец дадаўся да яе ў сябры ў сацыяльных сетках. Перапісваліся спачатку. А затым сустрэліся.

«Мы пазнаёміліся тыдні тры таму, у нас адразу наладзіліся сяброўскія адносіны. У мяне дзеці ёсць, з мужам мы не жывём. Слава пачаў мне дапамагаць. Я паехала да сяброўкі ў Ліду, ён прапанаваў зайсці. Прыйшоў, мы размаўлялі, пілі чай. Увечары Слава мяне праводзіў на аўтобус».

Марына жыве ў Воранаўскім раёне.

«Ён кожны дзень мне тэлефанаваў — кожныя паўгадзіны мяне набіраў. Нават прызнаўся ў каханні, сказаў, што хоча быць са мной.

8 жніўня я помніла, што мне трэба яго павіншаваць. Я самая першая напісала яму віншаванне. Пасля яшчэ патэлефанавала. Ён прапанаваў назаўтра сустрэцца. Увечары я званіла, ён ужо не адказваў. А затым мне ў сацыяльных сетках прыйшло паведамленне, што ён выдаліў мяне з сяброў. Я нічога не зразумела.

9 жніўня я прыехала ў Ліду, чакала, што ён сам патэлефануе. Ён не набраў. Я адшукала нумар яго брата. І Юра расказаў, што 8 жніўня ўвечары Славік збіраўся адзначыць свой дзень нараджэння. Паехаў да нейкай дзяўчыны, а пасля яны пасварыліся. Што яны не падзялілі, не ведаю. Але яна схапіла нож і пырнула. Яго шпіталізавалі, зрабілі аперацыю, а праз гадзіну ён сканаў. А дзяўчыну адразу забралі ў міліцыю».

13 жніўня адбудзецца пахаванне хлопца.

«Мне патэлефанавала жанчына. Сказала, што мой нумар у Славіка ў тэлефоне падпісаны як «любімый малыш». Сказала, што заўтра пахаванне», — плача Марына.

Здарэнне адбылося 9 жніўня каля 00.30 на кватэры ў 26-гадовай Яні. Яна і схапілася за нож. Вядома, што дзяўчына працуе памочніцай выхавацелькі ў Лідзе.

Крымінальная справа заведзена за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць. Дзяўчыне пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне10

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці51

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні11

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне10

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць