Свет66

Назарбаеў: Трэба адаптавацца да нафты па 30—40 даляраў

Краіна пачынае жорстка эканоміць: нізкія цэны на сыравіну пратрымаюцца пяць гадоў, заявіў прэзідэнт Казахстана

Нурсултан Назарбаеў. Фота: Д.Абрамаў, vedomosti.ru

Нізкія цэны на нафту і металы, слабы попыт на экспартныя тавары з боку Расіі і Кітая кепска адаб'юцца на эканоміцы краіны, лічыць прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. «Зыходзячы з новых эканамічных рэалій, неабходна адаптавацца да коштаў на нафту на ўзроўні $ 30-40 за бараль», — гаворыцца ў матэрыялах сённяшняй нарады па сістэмных мерам эканамічнай палітыкі.

«У папярэднія гады мы шмат будавалі, павялічвалі штаты і ўзровень заработнай платы, — канстатаваў Назарбаеў. — Аднак цяпер (…) неабходна ўвесці мараторый на розныя ініцыятывы да 2018 года. Гэта вымушаная мера, выкліканая сённяшняй рэальнасцю».

Кіраўнік дзяржавы назваў тры негатыўныя для эканомікі Казахстана фактары.

«Па-першае, нізкія цэны на нафту і металы, на думку экспертаў, могуць захавацца на працягу пяці гадоў. Па-другое, доступ краін, якія развіваюцца да інвестыцый і капіталу будзе значна абмежаваны. І па-трэцяе, сціскаецца рынак збыту казахстанскай прадукцыі праз слабы попыт з боку нашых асноўных партнёраў, перш за ўсё Расіі і Кітая», — сказаў Назарбаеў, словы якога прыводзяцца ў паведамленні.

Міністр фінансаў Казахстана Бахыт Султанаў распавёў, што за першае паўгоддзе «цана на нафту скарацілася ў два разы, у сувязі з чым на траціну знізіліся паступлення ад экспартнай мытнай пошліны. У выніку даходнасць бюджэту паменшылася на 22%».

Міністр па інвестыцыях і развіццю Асет Ісекешаў сказаў, што Казахстан скароціць лік прыярытэтных сектараў эканомікі. «Мы маем намер падтрымліваць толькі моцныя прадпрыемствы, якія ў якасці партнёраў маюць альбо транснацыянальную кампанію, альбо казахстанскія кампаніі-чэмпіёны.

Мы бачым, што больш моцныя прадпрыемствы працягваюць працу, у той час як прадпрыемствы, якія не займалiся мадэрнізацыяй, стануць банкрутамі, што будзе ўлічана ў нашай праграме занятасці», — сказаў міністр па інвестыцыях і развіццю.

Каментары6

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць