Свет11

Яцанюк: Крэдыторы спішуць Украіне 20% доўгу

Украіна дамовілася з прыватнымі крэдыторамі аб спісанні 20% доўгу ад агульнай сумы ў больш чым 19 млрд даляраў, заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк.

«Чаканні нашымі ворагамі дэфолт не адбудзецца. Украіна дасягнула пагаднення аб рэструктурызацыі і частковым спісанні даўгоў», — сказаў Яцанюк.

Як патлумачыў прэм'ер, крэдыторы спішуць каля 4 млрд даляраў даўгоў, кошт крэдытаў не будзе павышацца на працягу ўсяго тэрміну пагашэння, а само пагашэнне будзе адкладзена да 2019 года.

Раней Кіеў прапаноўваў крэдыторам не толькі адтэрмінаваць выплаты, але і спісаць істотную частку доўгу, да 40-50% ад яго агульнай сумы.

Крэдыторы ж заяўлялі, што згодныя на адтэрміноўку выплат і зніжэнне плацяжоў па купонах, але выступілі супраць спісання часткі асноўнай сумы доўгу. Пасля крэдыторы пагадзіліся на спісанне 5% доўгу.

Міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэсько, адказная за перамовы з крэдыторамі, назвала дасягнутае пагадненне аб рэструктурызацыі «найбольш выгадным з магчымых».

Пры гэтым Украіна папрасіла Расію пагадзіцца на тыя ж ўмовы пагашэння доўгу, што і іншыя крэдыторы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося1

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося1

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць