Тэмай першага ўроку ў беларускіх школах стане «На цябе, наша моладзь, надзея!»
Сёння, 31 жніўня, у мінскіх школах праходзяць сустрэчы з настаўнікамі. Самі заняткі пачнуцца 1 верасня ўрокам «На цябе, наша моладзь, надзея!».
Усяго ў школы пойдуць 965 тыс. вучняў, з іх 106,5 тыс. першакласнікаў. У параўнанні з мінулым годам колькасць школьнікаў вырасла на 19 тыс. чалавек. Усяго ў Беларусі працуе 3 233 установы адукацыі.
Першая чвэрць будзе доўжыцца да 24 кастрычніка, канікулы пройдуць з 25 кастрычніка па 1 лістапада ўключна.
Каментары