Грамадства11

Прымусовая падпіска ў школах: пакуль бацькі не заявяць адкрыта, праблема застанецца

Усё часцей у Беларусі гучаць скаргі на тое, што школы абавязваюць за грошы бацькоў падпісацца на «Настаўніцкую газету», «Вясёлку», «Зорьку», «Юный спасатель». Днямі ліст з гэткай скаргай атрымала і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Паводле аўтаркі ліста, на бацькоўскіх сходах настаўнікі вельмі просяць здаць грошы, каб «падпісаць» школу на вышэйназваныя выданні.

– Калі бацькі адмаўляюцца, настаўнікам даводзіцца закладваць уласныя грошы, каб не ісці на канфлікт з адміністрацыяй. У маі гэтага года, напрыклад, з кожнай сям’і на бацькоўскім сходзе прасілі па 15-20 тысяч беларускіх рублёў на падпіску.

Некаторыя настаўнікі спасылаюцца на дакумент Міністэрства адукацыі, паводле якога кожная школа абавязаная падпісацца на пэўную колькасць асобнікаў пэўнага выдання. Ніякія адгаворкі на тое, што бацькі супраць альбо што дзецям не падабаецца выданне, не ўлічваюцца, – скардзіцца аўтарка ліста.

Па тлумачэнні прэс-служба ГА «БАЖ» звярнулася да намесніка старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталя Прыгодзіча.

10 верасня ў чыноўніка, які курыруе ідэалагічную працу ў сталічных установах адукацыі, акурат выдаўся прыёмны дзень.

Як і можна было прадказаць, чыноўнік катэгарычна адпрэчыў інфармацыю пра прымусовую падпіску. Віталь Прыгодзіч паведаміў, што, калі ў кагосьці ўзнікаюць падобныя скаргі, трэба найперш сабраць доказы, а потым звяртацца па разбіральніцтва.

– Інфармацыя пра прымусовую падпіску з’яўляецца ў беларускіх СМІ даволі часта, што, безумоўна, сведчыць пра наяўнасць праблемы. Але ж ніхто ніколі не будзе збіраць доказы супраць школы, дзе вучацца твае ўласныя дзеці. Хоць, магчыма, адзін-два падобных прэцэдэнты маглі б падштурхнуць праблему да вырашэння, – каментуе сітуацыю старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец. Пакуль жа гэтага не адбудзецца, юрыдычна паўплываць на праблему прымусовай падпіскі не ўяўляецца магчымым.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Што з праектам пашпарта Новай Беларусі?25

Польскія памежнікі паказалі, як мігранты спрабуюць пераадолець на мяжы падвоеную перашкоду ВІДЭА2

На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц3

Будучыня беларускага электрамабіля ў тумане: «Магілёўліфтмаш» і «Вымяральнік» робяць занадта дарагія запчасткі1

У Лідскім раёне можна набыць пад жыллё будынак былой чыгуначнай станцыі 120-гадовага ўзросту

Беларусы Варшавы масава пайшлі на канцэрт Валерыя Меладзэ59

Васкрасенскі напісаў, што Луцкіна прасілася вярнуцца на БТ, але Эйсмант не ўзяў. Луцкіна: «Хлусня»9

«Класіка савецкай дыпламатыі» — Сікорскі прыгожа падшпіліў Захараву4

«Ён сябраваў з цемнаскурым слугой». Бацька Ілана Маска запэўніў, што ягоны сын не расіст18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць