Здарэнні2020

У Мінску па начах невядомы палюе на катоў са зграяй ягдтэр'ераў 

У «Нашу Ніву» звярнулася чытачка з незвычайным паведамленнем. Па яе словах, ноччу ў Мінску хтосьці адмыслова натраўлівае паляўнічых сабак на катоў.

Інэса Кавалёва жыве ў Цэнтральным раёне сталіцы на вуліцы Панфілава.

«Некалькі тыдняў таму жанчына хадзіла па нашым раёне і шукала, хто трымае шмат сабак. Яна расказала, што бачыла, як зграя сабак загрызла двух яе катоў. А потым мы заўважылі, што бяздомныя каты пачалі прападаць. А часам іх трупікі проста валяліся на абочыне», — кажа Інэса.

Інэса Кавалёва страціла любімага ката.

Вуліца Панфілава — гэта прыватны сектар, свойскіх жывёл там часта выпускаюць ва двары, пагуляць. Пару дзён таму, як звычайна, выпусціла свайго ката і Кавалёва.

Морган — кот Кавалёвай, якога задушылі сабакі.

«А першай ночы я пачула, што ён дзіка вішчыць. Выскачыла на двор і пабачыла, што яго рве зграя сабак. Прычым гэта былі не дварнягі, а 6—7 дагледжаных ягдтэр’ераў. І калі я выйшла, пабегла да іх, то пачула такі адмысловы свіст, як са спецыяльных свісткоў для дрэсуры, і гэтыя сабакі адразу збеглі ўніз па вуліцы. Значыць, хтосьці стаяў там і назіраў за ўсім гэтым», — распавядае жанчына.

Ягдтэр’ер — нямецкая паляўнічая парода. Выкарыстоўваецца для здабычы звяроў, якія жывуць у норах, галоўным чынам лісіцы, барсука і янотападобнага сабакі. Лічыцца даволі складаным ў выхаванні, патрабуе вопытных рук, вялікіх выдаткаў часу, уважлівай дрэсіроўкі. Пры недахопе належнага выхавання ў некаторых выпадках сабака проста не паддаецца кантролю, часам можа быць агрэсіўным ў адносінах да сельскагаспадарчых жывёлаў. Фота — povodok.by.

Паглядзець, куды дакладна пабеглі тыя сабакі, Інэса не змагла — яе ўвага была занята катом.

«Ён быў яшчэ жывы, але весь пераламаны. Неўзабаве памёр. Прычым, яны не раздзерлі таго ката, а менавіта задушылі. Значыць, хтосьці дрэсіруе гэтых сабак да палявання на пушнога звера», — мяркуе Кавалёва.

Гэта дакладна не чалавек з раёна, сцвярджае яна, бо суседзі б ведалі. Раніцай жанчына абмяркоўвала выпадак з імі — ніхто нічога не ведаў. Столькі сабак таксама ніхто з тых, хто жыве побач, не трымае.

«Хтосьці адмыслова прыязджае на наш раён, бо тут шмат сваіх і бяздомных катоў, і зацкоўвае іх сабакамі», — кажа Кавалёва.

Інэса падала заяву ў міліцыю. Па яе словах, там з яе пасмяяліся, але заяву прынялі.

«Гэта, натуральна, забойства. Свойская жывёла — гэта ж член сям’і, — кажа Кавалёва. — Тым больш, гэта горад, а не лес. Што ён робіць, той гіцаль?».

«Наша Ніва» звязалася з некалькімі заводчыкамі ягдтэр'ераў, але яны ўпэўнілі, што нічога не ведаюць пра такія выпадкі. Па іх словах, парода не надта рэдкая, падобных сабак трымае шмат хто.

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што, калі камусьці вядома пра аналагічныя выпадкі, то пра гэта трэба неадкладна паведаміць у міліцыю. Ацэньваць дзеянні «паляўнічага» будзе Следчы камітэт, але, падкрэслілі, ў ГУУС, імаверна, злачынцу будзе пагражаць крымінальная справа.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць