Улада1717

«Паслядоўнасць я не выпрацоўваў, я пераскокваю з адной тэмы на іншую» ТОП цытат з радыёвыступу Улаховіча

Мікалай Улаховіч звярнуўся з першым радыёзваротам да выбаршчыкаў.

Выступ адзначыўся чарговымі зваротамі да «спадара Трусава». Гэта пастаянны ўяўны апанент атамана.

«Наша Ніва» прапануе вытрымку арыгінальных ідэй кандыдата Улаховіча.

  1. Я за тое, каб развівалася беларуская мова, але на аснове двухмоўя у нашай краіне. Чаму спадар Трусаў піша, што трэба вывучаць нашу з вамі - ці разумееце - фізіку на англійскай мове? А хто нам забараняе яе вывучаць на рускай?
  2. Я лічу, мы павінны быць неаддзельныя [ад Расіі - «НН»]. Беларуская культура павіннна быць як частка рускай культуры. Таму што аснова трох нацыянальнасцяў — беларусаў, украінцаў і рускіх - гэта русізм, «рус» — маларос, беларус, рускі. Асноўны корань — «рус».
  3. Мы правільна робім, што святкуем дзяржаўныя святы, і моладзь падцягваем пад святкаванне, і мерапрыемствы падстройваем пад дзяржаўныя святы.
  4. Мы ўрэшце рэшт не еўрапейскія дзяржавы, дзе бездухоўнасць узрастае з кожным днём.
  5. Вось тут я з кімсьці і згодны, і нязгодны.
  6. Як чалавек, вельмі шкадую, што не ўступаў ні ў якую палітычную барацьбу. Знаходзіўся ў стане вытворча-гаспадарчай дзейнасці, і не задумваўся, што трэба актыўна ўдзельнічаць у гэтай справе.
  7. Я сяджу, размаўляю з прадстаўнікамі ПАСЕ, і тут малады спадар Севярынец выскоквае і кажа: а вось, давайце, мы павінны пахаваць Чаркашына, ён ваяваў на баку АТА і іншае. І я сказаў Севярынцу: вы не афіцэр, вы не бачылі крыві і гразі.
  8. Ну чаму вы так сурова ставіцеся да казакоў? Тым невукам, якія дрэнна вучыліся: пачытайце гісторыю. Беларускія казакі служылі не толькі рускаму цару, але і польскаму «крулю», паважаныя мае апаненты. Я пра гэта ведаю лепш за вас.
  9. Паслядоўнасць я не выпрацоўваў, я пераскокваю з адной тэмы на іншую.
  10. Я ніколі не быў камунікабельным чалавекам. Я быў чалавекам з амбіцыямі. Гэта бачна, бо я пайшоў кандыдатам у прэзідэнты, так?
  11. Як можна мяне называць кішэнным палітыкам? Ды ніяк нельга.
  12. Я з усіх бакоў у шляхецтве.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м5

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць