Навука і тэхналогіі88

У ЗША вынайшлі лазерную брытву для галення ФОТА

Стартаперы з Ірвіна, штат Каліфорнія, прадставілі прататып лазернай брытвы. Skarp — станок, які пры судотыку з валаском акуратна зразае яго, пры гэтым атрымаць апёкі або парэзы ад лазернай брытвы немагчыма. Акрамя таго, Skarp папярэджвае развіццё скурных інфекцый, бо мікробы і бактэрыі паразітуюць акурат на пашкоджаных месцах скуры.

У параўнанні з аднаразовымі станкамі лазерная брытва Skarp валодае і мноствам іншых пераваг. Напрыклад, для яе не трэба купляць дарагія картрыджы, а таксама пену або сродкі пасля галення. Працэс ажыццяўляецца без болю, не выклікае раздражнення.

Skarp таксама з'яўляецца экалагічна бяспечнай прыладай: аднаразовыя станкі — гэта пластык, на прыродную перапрацоўку якога патрэбны стагоддзі (а штогод у свеце на смецце ідзе больш за 2 млрд брытваў або прыбораў для картрыджаў), да таго ж для іх прамывання патрабуецца значная колькасць вады.

Skarp нават прамываць пасля галення не трэба, але распрацоўшчыкі адзначаюць, што ў душы выкарыстоўваць лазерную брытву можна.

Яе корпус выраблены са сплаву 6061 алюмінія. Працуе лазерная брытва ад адной батарэі AAA, якой хапае прыкладна на месяц. Як гэта адбываецца, можна паглядзець ў відэароліку.

У стварэнні лазернай брытвы ўдзельнічаў Морган Густаўсан (Morgan Gustavsson), які ў 1989 годзе распрацаваў тэхналогію IPL (інтэнсіўна пульсуючага святла) — яна і сёння з'яўляецца адной з найбольш актуальных у выдаленні валасоў і дэрматалогіі. Ідэя лазернай брытвы ў Густаўсана з'явілася ў 2001 годзе, але тады яе рэалізацыя патрабавала зашмат выдаткаў. У 2009 годзе вучоны здзейсніў прарыў і змог падабраць даўжыню хвалі лазернага праменя такім чынам, каб ён мог выдаляць валасінкі любога колеру.

У 2013 годзе да Густаўсана далучыўся Пол Бінан (Paul Binun) і ўдасканаліў тэхналогію. Ва ўсіх тыпах валасінак навукоўцы выявілі храмафоры (такія групы атамаў, якія вызначаюць колер хімічнага злучэння, але могуць паглынаць электрамагнітнае выпраменьванне незалежна ад афарбоўкі гэтага злучэння) і зразумелі, што, калі ўздзейнічаць на іх лазерам, можна выдаляць валасы больш эфектыўна на скуры любога чалавека незалежна ад яго полу, расы і індывідуальных асаблівасцяў.

Каб сабраць сродкі на запуск масавай вытворчасці брытваў Skarp, стартаперы апублікавалі кампанію на Kickstarter. Першым інвестарам вечная лазерная брытва абышлася па 89 даляраў, і за 24 дні да завяршэння кампаніі на выпуск Skarp ўжо сабрана каля 250 тысяч долараў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць