Улада1010

Генеральная рэпетыцыя выбараў прэзідэнта прызначана на 5 кастрычніка

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Цэнтрвыбаркам Беларусі правядзе 5 кастрычніка генеральную рэпетыцыю напярэдадні выбараў, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Яна будзе заключацца ў праверцы сродкаў сувязі, якія задзейнічаны ва ўсіх выбарчых камісіях», — патлумачыла Ярмошына і дадала, што 5 кастрычніка па ланцужку ўсе выбаркамы перададуць у ЦВК інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў, уключанымі ў спісы на кожным участку, а таксама інфармацыю аб колькасці скрынь для галасавання, у тым ліку празрыстых, аб колькасці атрыманых бюлетэняў, акрэдытаваных назіральніках ды іншыя звесткі.

Акрамя таго, 5 кастрычніка на партале «Выбары-2015» кіраўнік ЦВК выступіць з апошнім у гэтую кампанію відэазваротам.

Таксама Ярмошына сказала, што беларускае заканадаўства не прадугледжвае ніякага «дня цішыні» ў дзень перад выбарамі.

«У нас няма «дня цішыні». Гэта адсутнічае ў заканадаўстве, таму ніякіх забаронаў няма. Але ў законе прама ўказана, што ў дзень выбараў забароненая агітацыя», — сказала Лідзія Ярмошына.

Выбарчы кодэкс абвяшчае: «Агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, раней вывешаныя па-за памяшканнямі для галасавання, захоўваюцца на ранейшых месцах».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць