Грамадства1313

Фізкультуру ў школах зробяць безацэначнай?

Мінадукацыі Беларусі ў бліжэйшы час прааналізуе арганізацыю адукацыйнага працэсу па фізічнай культуры. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка падчас анлайн-канферэнцыі на тэму «Роля настаўніка ў сучасным грамадстве» на сайце БелТА.

«У нас сёння два ўрокі фізкультуры і адна гадзіна здароўя і спорту. Апошні ўведзены некалькі гадоў таму, каб павысіць рухальную актыўнасць. Гэта магчымасць пагуляць, навучыцца гуляць у валейбол, баскетбол, хоць гэтыя элементы ёсць і ў навучальнай праграме. Што тычыцца самога ўрока фізічнай культуры, не хаваю:

размовы аб тым, што гэты прадмет трэба зрабіць безацэначным, ідуць даўно і тэма досыць бурна абмяркоўваецца ў нас і ў Міністэрстве спорту і турызму. Пакуль мы не прыйшлі да канчатковай думкі», — сказала Святлана Уклейка.

Начальнік упраўлення таксама пракаментавала сітуацыю, калі школьнікі, маючы падрыхтоўчую групу, нароўні з усімі здаюць нарматывы.

«Калі ў дзіцяці падрыхтоўчая група, гэта азначае, што пэўныя віды дзейнасці ён проста не павінен выконваць. Адпаведна ў настаўніка ў абавязковым парадку павінны быць звесткі аб стане здароўя навучэнцаў. Дзіця не здае пэўныя нарматывы ў залежнасці ад захворвання. То бок, не абавязкова, што будзе забаронены бег», — сказала Святлана Уклейка. Таксама яна адзначыла, што дзіця можа прабегчы з той сілай, на якую дазваляе яго стан здароўя, і яму паставяць не 10, а 8. У гэтым няма нічога страшнага, бо дзесяцібальная сістэма прадугледжвае адзнакі ад 1 да 10, і яны ўсе станоўчыя. «Напэўна, праблемы ў гэтым ніякай няма», — сказала Святлана Уклейка.

«Мы ў бліжэйшы час вельмі сур'ёзна будзем аналізаваць гэтае пытанне і вывучаць стан арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізічнай культуры ў цэлым па краіне, абавязкова да гэтага пытання яшчэ вернемся», — адзначыла начальнік упраўлення.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным7

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі33

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць