Грамадства

Дзень Маці Божай Лагішынскай - 10 траўня

Штогод 10 траўня ў мястэчку Лагішыне, што на Піншчыне, у санктуарыі адбываецца ўрачыстасьць ушанаваньня тутэйшага цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся.

Штогод 10 траўня ў мястэчку Лагішыне, што на Піншчыне, у санктуарыі адбываецца ўрачыстасьць ушанаваньня тутэйшага цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся. Менавіта ў гэты дзень 10 траўня 1997 г. тут адбылася каранацыя гэтага сьвятога абраза, што знаходзіцца ў галоўным алтары Петрапаўлаўскага касьцёлу, папскімі каронамі. Маці Божая Лагішынская – Каралева Палесься, укаранаваная папскімі каронамі, асьвечанымі Папам Янам Паўлам ІІ, няхай сваёю заступніцкаю малітваю ўспамагае сваіх дзяцей – пілігрымаў на гэтай зямлі.

Малітва да Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесься

Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесься, глянь на нас ласкава і выслухай нашую пакорную малітву.

Найлепшая наша Маці, дзякуем Табе за тое, што Ты дапамагаеш нам, што выціраеш нашыя сьлёзы, што заўсёды знаходзішся побач з намі.

Даручаем Тваёй Матчынай апецы Сьвятога Айца, духавенства і верны люд Божы. Абяцаем быць вернымі Твайму Сыну, Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць