Афіша

Ключы ад душ чалавечых

Перадвелікодны Бах у Вялікай Канцэртнай залі Белдзяржфілярмоніі. 21 сакавіка а 19.00/

Усёмагутны Бог даў Баху ключы ад душ чалавечых. Ён меў крылы ўзносіцца думкамі ў райскія нябёсы, якія напоўненыя этэрам гармоніі боскіх гукаў, і прыносіць іх на зямлю, да чалавека, змучанага цяжарамі грэху і спакусаў, сумневаў і пакут. Ён лекаваў і лякуе чалавечыя душы гэтымі боскімі гукамі, і ніхто ня можа зразумець, як гэта ўдаецца — бо гэта ж Божы цуд! Адкрыцьцём людзям сваёй Боганатхнёнай творчасьці ў музыцы Бах упадобніўся эвангелісту Яну Багаслову, якому Бог раскрыў для нас таямніцы будучыні і вечнасьці.

Набліжаецца найвялікшае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова. У гэты пэрыяд літургічнага году ў цэрквах гучыць адпаведная музыка, якая дапамагае глыбока перажываць эвангельскія падзеі. Адным з найбольшых сусьветных музычных шэдэўраў, якія апавядаюць пра пакуты і сьмерць Хрыста зьяўляецца манумэнтальны твор вялікага Ёгана Сабастыяна Баха «Пасіёны паводле Мацьвея». Музыка належыць эвангелічнай традыцыі хрысьціянства, але яе маштабнасьць і магутнасьць, духоўная і мастацкая каштоўнасьць далёка пераўзышлі межы канфэсійнасьці. Таму ня толькі ў многіх Эвангелічна‑лютэранскіх і Эвангелічна‑рэфармацкіх цэрквах на Захадзе, а таксама і ў Каталіцкім касьцёле і на найбуйнейшых філярманічных сцэнах усяго сьвету выкананьне «Пасіёнаў», г. зн. «Пакутаў», у пасхальны пэрыяд стала рэгулярным.

Як глыбока Бах працаваў зь біблійным і музычным тэкстам і колькі зашыфраваў у сваёй музыцы, наколькі яна сымбалічная — можна зразумець супастаўляючы яе з адпаведнымі тэкстамі Сьвятога Пісьма. У сваю чаргу, кампазытар гукавымі фарбамі «перакладае» яго на эмацыянальную мову музыкі, музычных афэктаў, становіцца сапраўдным прапаведнікам праз музыку. Як пісаў знакаміты дасьледчык Нікаляўс Арнанкур, «кожная асобная частка, разам з адкрытым тлумачэньнем тэксту, зьмяшчала ў сабе таксама глыбінную «гукавую пропаведзь». І хоць для большасьці сучасных слухачоў барочная «гукавая мова» і амаль кожны яе музычны сказ патрабуе тлумачэньняў, бахаўскі шэдэўр узьдзейнічае і на ірацыянальным узроўні, амаль мэтафізычна, містычна. І сапраўды, адчуваецца, што гэтая магутная музыка створана пад кіраўніцтвам Духа Сьвятога.

Усё гэта змогуць пачуць, адчуць, перажыць на Вялікую Пятніцу перад Пасхай і беларусы. Гістарычнае выкананьне «Пасіёнаў паводле Мацьвея» Ё.С.Баха рыхтуецца ў Менску пад кіраўніцтвам знаўцы барочнай музыкі дырыжора Дзьмі¬трыя Зубава. Найбольш аўтарытэтны сёньня ў галіне старадаўняй музыкі ансамбль «Камэрныя салісты Менску» разам зь Дзяржаўным камэрным хорам Беларусі і шэрагам салістаў з‑за мяжы ўдзельнічаюць у гэтым гістарычным міжнародным праекце. Гістарычным яшчэ і таму, што музыкі будуць іграць на старадаўніх інструмэнтах (копіях) у аўтэнтычнай манеры выканальніцтва, што максымальна наблізіць нас да гучаньня менавіта бахаўскай пары. На Захадзе такія інтэрпрэтацыі ўжо ня рэдкасьць. Для Беларусі гэта будзе ўпершыню.

Гэты міжнародны праект ажыцьцяўляецца пры дабраславеньні Эвангелічнай Рэфармацкай царквы і Хрысьціянскай царквы «Слова веры».

Канцэрт адбудзецца 21 сакавіка а 19.00 у Вялікай Канцэртнай залі Белдзяржфілярмоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць