Грамадства1313

17-гадовы хлопец, які прыйшоў на плошчу Незалежнасці са сцягам: «Я патрыёт, вось у чым справа»

Ягор Скрабнеўскі мірна стаяў з бел-чырвона-белым сцягам ўвечары 11 кастрычніка на плошчы Незалежнасці, калі да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі. Спачатку міліцыянты заявілі, што Ягор будзе абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Затым — абвінавацілі хлопца ў лаянцы. У выніку Ягора адвялі ў маршрутку, якая была прыпаркаваная ля Чырвонага касцёла, склалі на яго пратакол і адпусцілі.

Ягор Скрабнеўскі вучыцца ў 11 класе ў звычайнай мінскай школе №90. Кажа, што выйшаў 11 кастрычніка на плошчу з бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Я патрыёт, вось у чым справа, калі казаць коратка, — кажа Ягор. — Я яшчэ не магу галасаваць. Але калі б мне споўнілася 18, я б на выбары не пайшоў. Я лічу, што ўсё гэта фарс. У кампаніі Караткевіч ёсць пэўныя цікавыя моманты… але ж не, я б не галасаваў. Сёлета мае бацькі таксама не галасавалі».

Хлопец падкрэслівае, што разумеў, калі выходзіў, што можа здарыцца. Кажа, ведаў, што магчымыя наступствы.

«Але ж калі ўсе будуць баяцца і не хадзіць, то ўвогуле загінуць беларусы. Ну так, я трапіў да міліцыі, але я не шкадую, проста так здарылася. Такое магло адбыцца з кожным, хто выходзіць паказаць сваю незадаволенасць», — мяркуе Ягор.

Што яго чакае далей, хлопец пакуль не ведае. Пратакол ён не падпісваў.

«Я не ведаю, што там будзе. Ці дадуць мне штраф, ці не. Спадзяюся, што хопіць сваіх грошай, каб яго аплаціць, — кажа Ягор. — Пратакол я не падпісаў нават не таму, што быў не згодны. Мне яго проста не паказалі. Міліцыянты склалі яго, а потым мяне адпусцілі, вось і ўсё. На мае пытанні яны не адказвалі, але паводзілі сябе дастаткова спакойна. Прычым цікава, што ў мяне не было ж дакументаў — я непаўналетні. Міліцыя павінна была перадаць мяне маці, але адпусцілі проста так».

У панядзелак у школе Скрабнеўскага выклікалі да дырэктара на размову. Але, па словах хлопца, яны проста пагаварылі. Ніякіх праблем яго прысутнасць на плошчы не выклікала. Прынамсі, пакуль што.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць