Афіша

Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Змітра Сідаровіча

Вядомаму беларускаму музыку, дзеячу нацыянальнага Адраджэння 2 кастрычніка споўнілася б 50 гадоў.

У вечарыне памяці возьмуць удзел барды Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў, Аляксей Чумакоў, Зміцер Бартосік і іншыя выканаўцы і гурты.

Мерапрыемства пачнецца ў мінскай Галерэі Ў а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.

Зміцер Сідаровіч - вядомы беларускі музыка, дудар, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў і праектаў. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску.

У трынаццацігадовым узросце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасля паездкі на Падляшша.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплом па заканчэнні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Потым – аспірантура і абарона дысертацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Потым граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002).

У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу. У апошні год жыцця займаўся адраджэннем беларускай застольнай музыкі.

Зміцер Сідаровіч быў не толькі вядомым музыкам, але займаўся і літаратурнай дзейнасцю. Выдаў кнігу вершаў «Тры жалуды», стаў укладальнікам даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодздзя».

У апошнія гады Зміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадзюсар «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012), у якіх удзельнічалі яго сын Тамаш і сын спявачкі Таццяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па спецыяльнасці вядучым інжынерам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».

Памёр 17 траўня 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць