Усяго патроху22

Разгадана тайна апошняга палёту Сэнт‑Экзюпэры

Былы лётчык Люфтвафэ 88‑гадовы Хорст Рыпэрт прызнаўся, што менавіта ён вінаваты ў сьмерці францускага пісьменьніка.

Былы лётчык Люфтвафэ 88‑гадовы Хорст Рыпэрт прызнаўся, што менавіта ён вінаваты ў сьмерці францускага пісьменьніка.

Рыпэрт распавёў, што 63 з паловай гады таму ён зьбіў самалёт, у якім знаходзіўся Сэнт‑Экзюпэры.

«Калі б я ведаў, што гэта быў Сэнт‑Экзюпэры, я б ніколі ня зьбіў яго», сказаў былы пілот. Хорст Рыпэрт цалкам пераканаўчы, калі кажа пра тое, што даведаўся, хто быў за штурвалам самалёта, шмат пазьней.

Як вядома, 31 ліпеня 1944 г. Антуан дэ Сэнт‑Экзюпэры, які служыў у ваенна‑паветраных сілах Францыі, вылецеў з аэрадрому на Сардзініі ў разьведвальны палёт курсам на Марсэль. Больш яго ня бачылі.

Выказваньні Рыпэрта пацьвярджаюцца зьвесткамі зь некалькіх крыніц. Напрыклад, запісамі радыёперахвату перамоваў францускіх аэрадромаў, якія ажыцьцяўлялі нямецкія войскі.

У той жа час сьцьвержаньні нямецкага пілота супярэчаць іншым вэрсіям. У журналах Люфтвафэ не было знойдзена запісаў пра самалёт, зьбіты ў той дзень у мясцовасьці, дзе прапаў аўтар «Маленькага прынца». Знойдзеныя ў 2003 г. на марскім дне абломкі самалёта ня мелі яўных сьлядоў абстрэлу. Высоўваліся меркаваньні пра няспраўнасьці зьнішчальніка, на якім лётаў Сэнт‑Экзюпэры, і нават вялося пра магчымае самагубства пісьменьніка.

На момант гібелі вялікаму гуманісту было 44 гады, ён перажыў некалькі аварый, пакутваў на болі ад старых ран і пакутваў ад дэпрэсій. Незадоўга да ракавога дня Сэнт‑Эксу наогул забаранілі лётаць, але без палётаў ён ужо ня мог: адрэналін быў для яго адзіным выратавальнікам.

Францускія дасьледчыкі сьцвярджаюць, што самалёт увайшоў у ваду на вялікай хуткасьці і амаль вэртыкальна. У момант сутыкненьня з вадой адбыўся выбух. Абломкі машыны раскідала пад вадой на вялікай адлегласьці. Не было знойдзена ніводнага з фрагмэнтаў чалавечага цела.

Адзіная рэч Антуана дэ Сэнт‑Экзюпэры, што ацалела ў катастрофе, ‑‑ срэбны брназалет, на якім было выгравіравана імя пісьменьніка, імя яго жонкі і ньё‑ёрская адрэса выдаўца, што выпусьціў «Маленькага прынца».

БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць