Міністр абароны Беларусі, генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў накіраваўся ў Маскву на сумесную калегію вайсковых ведамстваў абмеркаваць двухбаковае супрацоўніцтва, паведаміла беларускае міністэрства.
«Парадкам дня названага мерапрыемства прадугледжана абмеркаванне шэрагу пытанняў, якія датычацца далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Асноўнымі з іх стануць: арганізацыя абмену інфармацыяй па перспектыўных тэхналогіях і распрацоўках у забеспячэнні стварэння ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі паміж міністэрствамі абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама рэалізацыя Плана супрацоўніцтва … на 2015 год і планаванне на 2016 год», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэння паспрыяюць выпрацоўцы агульных падыходаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж міністэрствамі па бяспецы «саюзнай дзяржавы».
Каментары