Гісторыя11

Цэнтр беларускіх даследаванняў з'явіўся ў Варшаўскім універсітэце

Пры «Студыюм Усходняй Еўропы» Варшаўскага ўніверсітэта паўстаў Цэнтр беларускіх даследаванняў. Пра гэтую новую навуковую і дыдактычную адзінку расказвае прафесар Алесь Краўцэвіч, абраны яе кіраўніком.

Алесь Краўцэвіч – Галоўная мэта стварэння гэтага Цэнтру складаецца, можна сказаць, з дзвюх частак. Першае – гэта дапамагчы рэпрэсаваным гісторыкам у Беларусі, найперш гісторыкам гарадзенскім, сярод якіх – вельмі вядомыя ў навуковым свеце асобы. І другая задача – гэта стварэнне беларускай гістарыяграфіі, якая не прыводзіць нас да канфліктаў з суседзямі. І яшчэ адно – гэта праца дзеля польска-беларускае добрасуседства. «Усе супрацоўнікі Цэнтру будуць чытаць лекцыі, звязаныя з гісторыяй гэтай часткі Еўропы, і мы будзем даносіць студэнтам веды пра гісторыю нашай краіны Беларусі, і таксама будзем даследаваць тэмы, якія мала або зусім не даследаваныя ў беларускай гістарыяграфіі», – дадае Алесь Краўцэвіч.

РР: Ці ёсць патрэба ў такіх ведах? І хто гэтыя студэнты – беларусы, якіх цяпер даволі шмат вучыцца ў Варшаве, ці таксама і палякі?

– Ёсць зацікаўленасць, у тым ліку і з боку палякаў. Гэта можа быць звязана з тым, што Беларусь як краіна, як дзяржаўная палітычная сістэма – яна з’яўляецца пэўным феноменам. Гэта выспа аўтарытарызму, таталітарызму, і гэта прыцягвае. Маладых людзей прыцягвае незвычайнае, а даследаваць апошнюю дыктатуру – гэта цікава, таксама, як і механізмы, як гэтую дыктатуру пераўтварыць у нармальную сістэму.

РР: Ці ўдасца тут пазбегнуць «падзелу гісторыі», калі і Польшча, і Літва, і Беларусь лічаць пэўныя падзеі і пэўных асобаў часткай сваёй нацыянальнай гісторыі?

– Вось якраз адной з задачаў мы бачым напісанне неканфрантацыйнай гісторыі польска-беларускіх адносінаў, якая не падзяляе, а аб’ядноўвае, не абмінаючы складаных праблемаў і момантаў у гісторыі. Але мы гэтыя канфлікты плануем разглядаць не для падсычэння, не для павелічэння варожасці, а для разлічэння з мінулым і наладжвання добрасуседскіх адносінаў. Гэта тое, што не могуць зрабіць палітыкі «лукашысцкія».

РР: І так разумею, што ўжо вядомыя і тыя выкладчыкі, гісторыкі, якія будуць працаваць вось у гэтым новым Цэнтры беларускіх студыяў?

– Так, гэта вядомыя гісторыкі, найперш гарадзенскія, якія аказаліся «непатрэбнымі», якіх проста выгналі з дзяржаўных установаў. Гэта і прафесар Вячаслаў Швед, і прафесар Святлана Куль-Сяльверстава, і кандыдат навук Андрэй Чарнякевіч, і яшчэ ў суме 11 асобаў.

РР:Шкада, што ўсё ж нашыя гісторыкі будуць працаваць у Варшаве, а не могуць гэта зрабіць у Гародні. Ці Гародня не губляе сябе як адзін з цэнтраў гістарычнай навукі?

– Наадварот. Тое, што людзі афіцыйна працуюць у Варшаўскім універсітэце, не азначае, што яны будуць працаваць для Польшчы. Не, яны будуць працаваць для Беларусі больш, чым для Польшчы. Гісторыкі будуць прыязджаць у Варшаву, але жыць пераважна ў Беларусі, займаецца ў той жа Гародні навуковай дзейнасцю, і працаваць для Беларусі.

РР: І асноўная мова будзе польская?

– Не. Мы будзем выдаваць орган – Гадавік Цэнтру, і асноўнай мовай будзе беларуская. Канешне, будзе і польская, напрыклад, нехта з польскіх студэнтаў, магістрантаў, напіша цікавую працу пра Беларусь. Гэта будзе выдавацца ў Варшаве. «Так што будзе дзве мовы, але асноўная – беларуская», – падкрэсліў Алесь Краўцэвіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць