Афіша

Лабірынты полацкіх гісторый — займальная вандроўка з Сяргеем Харэўскім

Радыя вас запрасіць 8 лістапада ў чарговае Навуковае падарожжа з мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім на легендарную Полаччыну.

Маршрут: Мінск-Полацк-Наваполацк-Мінск

Гэтым разам наш шлях праляжа ў Падзвінне, на землі старажытнага Полацкага княства – край многіх таямніцаў, што здавён прыцягваюць да сябе ўвагу. Ці ж ёсць полацкія лабірынты, апісаныя ў повесці Вацлава Ластоўскага, і чым яны вабяць на пошукі многія пакаленні палачанаў? Дзе магла быць схаваная славутая бібліятэка Сафійскага сабора, якая б дапамагла вярнуць праўдзівую гісторыю беларусаў

Дзе магіла Святога Торвальда Вандроўніка, славутага скандынаўскага місіянера пачатку Х ст.? І хто яшчэ ў старажытныя часы здзяйсняў духоўны подзьвіг на нашых землях? Якія яшчэ бажніцы паўставалі ў старажытным Полацку да 988 года?

Мы пагаворым пра яшчэ адну з таямнцаў беларускае ідэнтычнасці – прагу да падарожжаў, жаданне зведаць увесь сьвет. Ці хто з вас чуў гісторыю пра манаха з Полацка, падарожніка багамольца Варсанафя? Францішак Скарына, які выправіўся ў сваё падарожжа, каб спатоліць неадольную прагу ведаў. Выпускнік Полацкай езуіцкай Акадэміі Максіміліан Рыла, які ў 1836-1837 гг. адным з першых даследаваў руіны старажытнага Вавілона. І чаму так часта здараецца, што выбітныя і знаныя ў свеце асобы амаль невядомыя на сваёй Радзіме?

8 лістапада 7:00 – выезд з Мінска. У Полацку мы наведаем адну з найвялікшых святыняў беларускага народу – Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр са Спаса-Праабражэнскі саборам ХІІ ст., унікальны помнік старажытнай полацкай школы дойлідства.

Падыдзем да муроў славутага Сафійскага сабору, што зазнаў за сваю амаль тысячагадовую гісторыю мноства самых розных зменаў, узгадаем ягоныя ранейшыя абліччы, і калі ён стаў такім, якім паўстае перад намі сёння.

Мы абавязкова здзейснім шпацыр па старажытных вуліцах гораду, дзе яшчэ і дагэтуль можна адчуць неверагодны подых розных эпох, а таксама зазірнем на сучасныя вуліцы, дзе таксама пабачым багата цікавостак, што дадаюць Полацку пэўнага каларыту. Але здзейснім мы і падарожжа ў часе, калі перамясцімся са старажытнага Полацка ў малады Наваполацк, што месціцца зусім побач…

Вяртаемся ў Мінск а 22-й гадзіне.

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то паведамце аб гэтым, патэлефанаваўшы па нумары 8(029)180-28-38 (Святлана).

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць