Свет22

Ва ўрад Жустэна Трудо ўвайшлі 30 міністраў: 15 жанчын і 15 мужчын

EPA/Chris Roussakis

У склад ліберальнага ўрада Канады, які ўзначаліў прэм'ер Жустэн Трудо, увайшлі 30 міністраў: 15 мужчын і 15 жанчын. Пра гэта ў сераду паведаміў кіраўнік Кабміна пасля прыняцця прысягі на вернасць краіне і брытанскаму манарху Лізавеце II, якая з'яўляецца кіраўніком Канады.

Ключавыя пасады, як і чакалася, занялі вядомыя лібералы і даўнія паплечнікі самога Трюдо.

Так, Ральф Гудэйл прызначаны міністрам грамадскай бяспекі і грамадзянскай абароны. Займаў таксама міністэрскія пасады (фінансаў, прыродных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі) пры ліберальных урадах Жана Крэцьена (быў прэм'ерам у 1993-2003 гадах) і Пола Марціна (узначальваў Кабмін ў 2003-2006 гадах).

Стэфан Дыён узначаліў МЗС. Скот Брайсан стаў старшынёй Рады казначэйства. Былы астранаўт Марк Гарно, якому прадказвалі пасаду кіраўніка МЗС, заняў фатэль міністра фінансаў. Даўні сябар Жустэна Трюдо Дамінік Леблан — вядомы адвакат і член парламента з 2000 года — прызначаны на пасаду лідара кіруючай Ліберальнай партыі, якую ён будзе прадстаўляць у Палаце абшчын.

Дастаткова нечаканым стала прызначэнне на пасаду міністра абароны Харджыта Саджана. Ён нарадзіўся ў Індыі.

Да прыходу ў палітыку служыў у паліцыі і ў арміі на камандных пасадах. За яго плячыма камандзіроўкі ў Боснію і Афганістан.

Трудо стрымаў перадвыбарнае абяцанне — палова яго ўрада прадстаўлена жанчынамі.

Так, Джодзі Уілсан-Рэйбалд стала міністрам юстыцыі і генеральным пракурорам, а Крысці Фрыленд заняла фатэль міністра міжнароднага гандлю, якое лічыцца адным з ключавых ва ўсіх канадскіх ўрадах. Фрыленд вядомая сваімі антырасійскімі выказваньнямі, а з сакавіка 2014 яна — у ліку афіцыйных канадскіх асоб, якім забаронены ўезд у Расію ў сувязі з увядзеннем РФ у адказ санкцый у дачыненні да Канады.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць