Улада2020

Лукашэнка: Мы не настолькі багатыя, каб утрымліваць лішнюю колькасць сілавых структур

У Беларусі комплексна ацэняць становішча спраў у сферы нацыянальнай бяспекі і вызначацца з перспектывамі праваахоўнай сістэмы.

president.gov.by

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі.

Лукашэнка падкрэсліў, што сёння наспела неабходнасць комплексна паглядзець на сістэму нацыянальнай бяспекі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, наколькі эфектыўна яна зможа процідзейнічаць сённяшнім выклікам. Немалаважна таксама, наколькі, перадусім, сілавікі гатовыя да розных варыянтаў развіцця сітуацыі ў свеце, ці здольныя яны рэальна спрагназаваць і папярэдзіць наступ магчымых негатыўных наступстваў, акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы.

«Для гэтага кожнаму ведамству неабходна не толькі эфектыўна вырашаць задачы, але і мець глыбока прадуманую стратэгію сваёй дзейнасці», — сказаў Лукашэнка. Адсюль патрабаванні да наяўнасці канкрэтных планаў напрамкаў дзейнасці таго ці іншага ведамства. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у першую чаргу кіраўнікі павінны бачыць галоўныя напрамкі развіцця свайго ведамства на бліжэйшую і доўгатэрміновую перспектыву.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на такі аспект, як аптымізацыя сіл і сродкаў, якія задзейнічаны ў краіне для забеспячэння дзейнасці сілавых структур.

«Мы не такія багатыя, каб утрымліваць лішнюю колькасць сілавых структур. У той жа час і спрашчэнствам займацца нельга. У адваротным выпадку можна даскарачацца да таго, што ў нас сістэма будзе, але яна апынецца непрацаздольнай», — перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму хацелася б, каб кожны паглядзеў на сваё ведамства свежым поглядам. Рашэнне задач, што стаяць перад ім, неабходна ажыццяўляць з меншымі фінансавымі выдаткамі, але якасць павінна ўзрасці, запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. «Трэба пазбавіцца ад лішніх, часам надуманых функцый, у тым ліку кантрольных, выключыць непатрэбнае дубляванне працы ведамстваў», — прадоўжыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным, «калі кантралёры ходзяць па прадпрыемствах адзін за адным замест аказання рэальнай дапамогі эканоміцы, ствараюць дадатковыя цяжкасці».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што скаргаў на гэты конт звышдастаткова, у большасці сваёй яны неабгрунтаваныя, але ёсць і абгрунтаваныя. «І кантраляваць, і правяраць прадпрыемства любой формы ўласнасці, калі яны парушаюць закон, мы будзем, але ісці туды трэба, маючы на руках пэўныя матэрыялы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. — Праверкі ажыццяўляць трэба выключна тады, калі на руках аб'ектыўны аператыўны матэрыял. На гэта я буду звяртаць асаблівую ўвагу.

І крый божа, калі вы зоймецеся нейкім прадпрыемствам і пойдзеце адтуль з пустымі рукамі».

Ён адзначыў, што хацеў бы зразумець, ці гатовыя прысутныя на нарадзе службовыя асобы кіраваць ведамствамі, эфектыўна іх развіваць ва ўмовах абстаноўкі, што дынамічна змяняецца.

«Па выніках нарады мы павінны дакладна вызначыцца з кірункамі далейшага развіцця праваахоўнай сістэмы краіны, скарэктаваць задачы як у цэлым для сілавога блока, так і кожнага органа сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары20

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!5454

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска10

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў6

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

Апошнія беларускія галасы. У Латгаліі поўнасцю вымерла беларуская мова16

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні54

ГрамадстваАбнаўляецца!54

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць