Грамадства1616

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў

У новым выпуску ТОКу Віктар Бабарыка пракаментаваў матывы, якія маглі падштурхнуць фігурантаў справы Белгазпрамбанка даць супраць яго паказанні і пайсці на здзелку са следствам.

Віктар Бабарыка. Фота: «Наша Ніва»

Разам з Віктарам Бабарыкам па «справе Белгазпрамбанка» праходзілі яшчэ сем чалавек. Шэсць з іх заключылі дасудовыя пагадненні са следствам, прызналі віну і далі паказанні супраць яго. Чаму так адбылося?

«[У маёй сітуацыі] гэта быў мой выбар [ісці ў прэзідэнты]. У іх гэта не іх выбар. (…) У іх ёсць падставы лічыць мяне вінаватым у тым, што з імі здарылася. Гэта добры матыў для таго, каб даць паказанні супраць мяне».

Сам жа сябе ён не вінаваціць у тым, што зрабіў.

«Я зрабіў тое, што лічыў патрэбным. Таму ў мяне няма пачуцця віны. Безумоўна, ёсць пачуццё адказнасці. Але гэта не пачуццё віны».

Другім важным фактарам, які мог паўплываць на фігурантаў справы, на думку Бабарыкі, стаў ціск з боку сілавікоў:

«У кагосьці затрымлівалі дзяцей. Кагосьці не пускалі да доктара. Камусьці абяцалі, што яго смяротныя хваробы застануцца без якіх-небудзь [лекаў]. Было шмат рэчаў, якія фактычна прымушалі людзей рабіць тое, што яны рабілі. У гэтым сэнсе я магу сказаць, што сістэма Камітэта дзяржаўнай бяспекі з пункту гледжання псіхалагічнага ціску вельмі дасканалая.

І калі гэта накладаецца на разуменне таго, што ты апынуўся ў гэтай сітуацыі не па сваёй волі, а нібыта з-за кагосьці іншага, то гэта, напэўна, і падштурхоўвае людзей рабіць тое, што яны робяць».

Адказваючы на пытанне, ці лічыў ён гэтых людзей сваімі сябрамі, суразмоўца адзначыў, што ўспрымаў іх найперш як калег.

«Паняцце «сябар» для мяне вельмі складанае. Я не магу назваць іх сваімі сябрамі. Мы — калегі. І ў гэтым сэнсе для мяне вельмі важны момант: ніводзін з іх са мной у маёй лазні не парыўся. Мы парыліся [разам з імі] ў лазнях, але ў мяне дома не было ніводнага з іх. Гэта шмат што значыць».

На пытанне, ці падаў бы ён ім руку, Віктар Бабарыка адказаў станоўча, дадаўшы:

«На жаль, яны мне не працягнулі».

Нягледзячы на гэта, ён кажа, што захоўвае павагу да гэтых людзей. Разам з тым дадае:

«Я з высокай ступенню ўпэўненасці магу сказаць, што яны разумеюць: з пункту гледжання маралі яны не змогуць сваім унукам растлумачыць, чаму яны гэта зрабілі, каб не страціць павагу сваіх унукаў».

Каментары16

  • №11
    17.03.2026
    Быть банкиром, это иметь наклонности консерватора, относиться ко всем новым преложениям с критикой. Среди революционеров, имхо, таких замечено не было.
  • Алесь.
    17.03.2026
    Так не было крыміналу ў дзейнасці банка аказваецца? Бо працэс быў закрыты (таксама незразумела чаму), але факт, што Віктар Бабарыка быў начальнікам сваіх "падзельнікаў". Ён адмаўляў сваю віну. Астатнія яе вызналі. Сам слоў Бабарыкі цяпер, то аказваецца пад ціскам. Так чаму гэтых людзей, якія далі паказанні на Бабарыку і на саміх сябе, не вызналі палітвязнямі?
  • 123
    17.03.2026
    Людей, которые давали какие-то показания явно под сильным давлением и угрозами не стоит осуждать. Почти все выдворенные и выпущенные бывшие политзэки( за редким исключением, например Статкевич) подписывали согласие на сотрудничество со спецслужбами, ради того, чтобы их отпустили, чтоб не трогали близких, некоторые из них полагали, что это соглашение не будут выполнять. Многие в этом и признались даже, а вот будут они снабжать спецслужбы какой информацией или нет, этого мы не узнаем, это остается их выбором.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары5

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары5

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць