Спорт1212

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП

«Мы былі такой бясплатнай рабочай сілай: ездзілі па калгасах, па прадпрыемствах». Сумны фінал зоркі ФК «Маладзечна» Міхаіла Макоўскага, у якога не атрымалася ні ў кіеўскім «Дынама», ні ў зборнай Беларусі.

Браты-блізняты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія ўжо ў 16 гадоў пачалі гуляць за аснову «Маладзечна» — моцнага серадняка беларускай вышэйшай лігі ў першай палове 90-х, нагадвае іх гісторыю «Трыбуна».

Пасля пары яркіх сезонаў іх падпісала мінскае «Дынама» — галоўная сіла беларускага футбола таго часу. І ў гэтым клубе ўсё складвалася добра. Уладзіміра па выніках 1996 года прызналі найлепшым футбалістам Беларусі, Міхаіл таксама быў прыкметны.

У сярэдзіне 1997 года братоў падпісала кіеўскае «Дынама». Аднак ва Украіне Макоўскія не загулялі. Міхаіл правёў за асноўную каманду толькі два матчы, гуляў за «Дынама-2» і «Дынама-3». І ўвогуле іх кар’ера даволі імкліва пайшла на спад. 

Напрыканцы кар’еры Макоўскія мянялі клубы як пальчаткі. Міхаіл гуляў за беларускія «Дарыду», «Гарадзею», «Смаргонь», «Вілію». Выйсці на ранейшы ўзровень не атрымалася, хаця абодва прыцягваліся ў зборную Беларусі (Міхаіл правёў 1 матч, а Уладзімір — 28 і забіў 4 галы).

Пасля браты спрабавалі працаваць трэнерамі, але і тут не склалася. Міхаіл Макоўскі ў 2018 годзе быў прызначаны галоўным трэнерам роднага «Маладзечна», праўда, прабыў на пасадзе ўсяго тры дні.

Потым з’явіўся ў нецвярозым стане на сустрэчу з заўзятарамі — і яго звольнілі. Ён расказваў, што вымушаны працаваць на мясакамбінаце. Праца былому футбалісту не падабалася, але лепшай у Маладзечне ён знайсці не змог. Праблемы з алкаголем нікуды не зніклі.

Амаль увесь 2025 год былы гулец зборнай правёў у так званым лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП).

Вось што ён кажа пра гэта: «Ну так, праўда, пасядзеў. Што я тут новага магу расказаць? Як там справы? Ну так, пачытайце, што ў інтэрнэце пішуць, хаця ў інтэрнэце ўжо нічога не пішуць. Трэба там пабываць, каб ведаць, як гэта», — кажа 48‑гадовы Міхаіл.

Пакаранне ён адбываў у ЛПП №8 у горадзе Івацэвічы. Раней будынак, у якім знаходзіцца ўстанова, выкарыстоўваўся як калонія. У 2023 годзе паводле ўказу Лукашэнкі яна была пераўтвораная.

У Брэсцкую вобласць Макоўскага накіравалі таму, што ЛПП Мінскай вобласці, які знаходзіцца ў Дзяржынску, аказаўся перапоўненым. Усяго ў зняволенні былы футбаліст прабыў 8 месяцаў, хаця па прысудзе атрымаў 1 год.

«Выйшаў па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Маладзечанскі «Металург», які збіраецца выступаць у чэмпіянаце вобласці па футзале, напісаў гарантыйны ліст, што я больш не буду парушаць закон. Зараз жыву ў Маладзечне, трэба аднавіць сілы, там [у ЛПП] маральна вельмі знішчаюць», — расказвае Міхаіл.

Свайго жылля ў яго ў Маладзечне няма — даводзіцца здымаць. Калісьці была бацькоўская кватэра, але з ёй здарылася гісторыя, якая прывяла да сваркі з братам і некалькіх гадоў узаемнага ігнаравання. Міхаіл сцвярджае, што жыллё без яго згоды прадаў Уладзімір. Цяпер гэты канфлікт застаўся ў мінулым. Першы час пасля вызвалення з ЛПП Міхаіл жыў у Мінску ў брата, але потым вярнуўся на малую радзіму.

Пра новую працу Міхаіл Макоўскі не кажа нічога, акрамя таго, што яна «не звязаная з футболам». Расказвае, што прычынай трапляння ў ЛПП сталі тры затрыманні ў нецвярозым стане на працягу аднаго года.

«Выйшаў на вуліцу, іду міма супрацоўнікаў. Кажуць: падыдзі сюды. Я падышоў, сказалі дыхнуць — дыхнуў. Трэці раз атрымліваецца — вось і ўсё.

Я потым нідзе не «свяціўся». Знайшлі мяне, калі я ўладкаваўся на працу да прыватніка: трэба было праверыць мае даныя — у РУУС адправілі. Неўзабаве за мной прыехаў участковы», — расказвае Міхаіл.

Працэс над ім быў хуткім — з прысудам адзін год у ЛПП. Былы футбаліст падаваў апеляцыю, але безвынікова.

«Я казаў, што закадаваўся, жыву з жанчынай, ёсць праца. Сказалі, што няма прычын адмяняць рашэнне. Прычынай маглі быць нейкія хваробы або інваліднасць».

Пра час у ЛПП Макоўскі ўспамінаць не хоча.

«Спачатку было цяжка, а потым прывыкаеш. Раніцай паехаў, увечары — вярнуўся. Мы былі такой бясплатнай рабочай сілай: ездзілі па калгасах, па прадпрыемствах. Частку людзей з ЛПП не выпускаюць — яны на прамзоне працуюць».

Міхаіл кажа, што і ў ЛПП сачыў за «Маладзечнам», якое вярнулася ў вышэйшую лігу пасля 21 года адсутнасці, але затрымалася толькі на сезон.

Сёння Міхаіл марыць пра вяртанне ў вялікі футбол.

Каментары12

  • закодированный
    17.03.2026
    Государство карает своих граждан за то, что они употребляют вещество, которое им продаёт государство. Двойной профит, даже тройной. Сначала прибыль с бухла, затем прибыль со штрафов и в конце бесплатный труд. ВОЗ считает алкоголизм болезнью и вместо лечения в этом фашистском государстве больных людей отправляют в колонии. Кто не в курсе, то ЛТП передали из Минздоровья в подчинение МВД. Никто там никого не лечит, есть кадры, которые там бывали по 14 раз. Это 14 лет колонии, как за тяжёлое убийство. Понимаю, многие скажут а как ещё бороться с алкоголикам. А не надо продавать бухло на каждом углу за копейки. И действительно лечить, а не отправлять в лагеря как это делали в Третьем Рейхе с больными людьми. Вот с этого и начинается установление фашизма, когда прав лишают сначала уязвимых людей, затем прав лишают другую прослойку общества и вот уже в конце всё общество лишено прав и живёт как в концлагере. Классика.
  • Максим Дизайнер
    17.03.2026
    Так вот ты какая жисць минскмх каранных. Психушку увеличивают втрое, ЛТП забит под завязку. А как дышится в самом чысценькам городе планеты, мильен машин на меньше двух каранных, и литейка с косой прямо в центре коптит.
  • 2599
    17.03.2026
    А который из них,этот или братец в начале 2014 поддерживал Беркут и титушек и проклинал фанов киевского Динамо ?

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць