Культура1111

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы

Гэта ўсім вядомая калыханка.

Гаворка пра калыханку «Доўгі дзень», словы да якой напісаў Генадзь Бураўкін, а музыку — Васіль Раінчык. Упершыню яе выканала Ядзвіга Паплаўская, і менавіта яе голасам, хутчэй за ўсё, гэтая песня гучыць у вашых думках.

Але гісторыя не пра гэта — падставай для публікацыі стаў пост у Threads, піша Blizko.by.

«Чаму, калі я чую нашу беларускую калыханку або спяваю яе дачцэ, мне хочацца плакаць? Асабліва радок «Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы»», — спытала жанчына ў Threads.

Яе адразу ж падтрымалі сотні каментароў. Многія прызналіся, што таксама плачуць пад гэтую калыханку, прычым не толькі жанчыны.

  • «Госпадзі, я думала, што я адна такая сентыментальная. Сыну спявала і плакала кожны раз».
  • «І я плачу, мне 42, а ўсё ўнутры разрываецца. Хай бы нехта растлумачыў гэты феномен».
  • «Сумная, так, мой раз нават заплакаў, сказаў: «Тата, гэта занадта…».
  • «Калі шчыра, я думала, што гэта я такая… Думала, з псіхікай праблемы, але сапраўды гэтая песня і асабліва той радок адразу выклікаюць слёзы… Прычым такія, што наўзрыд».

Карыстальнікі не толькі пахвалілі любімую калыханку, але і далі вельмі паэтычныя тлумачэнні яе «слёзнага» эфекту.

  • «Варыянт эфекту Стэндаля? Гэта настолькі прыгожа, што разбівае нас на кавалкі…».
  • «Наша калыханка — гэта сусветны шэдэўр. А плачацца вам таму, што ў душы разумееце: вечна так не будзе, дачушка вырасце і пакіне сямейнае гняздо. Здароўя вам і вашай малечы!»
  • «Бо гэта наша дзяцінства. Калі я чую гэтыя песні, хочацца плакаць ад жалю да той маленькай дзяўчынкі, якой яшчэ толькі давядзецца прайсці цяжкі жыццёвы шлях. Пра які яна пакуль не ведае, а цяпер «каля мамы ціха-ціхенька ляжыць»».
  • «Мы праспяваем свае дзіцячыя ўспаміны, эмоцыі, бязмежную любоў і перадаём іх ад нашых мам сваім дзецям».

Успомнілі і іншыя любімыя калыханкі. Адной з самых кранальных таксама назвалі «Калыханку» Леаніда Пранчака, якую выконвалі «Песняры».

Каментары11

  • Alex
    17.03.2026
    А я плачу пад Стары Ольса "Шлях", "Тры янгалы" Троiцы i "На Каляды" Вайцюшкевіча.
  • зялёная вішня
    17.03.2026
    не згодны, N1 зялёная вішня
  • Дзед
    17.03.2026
    Узгадваеце савё дзяцінства, што прайшло - цудоўныя часы з мамаю, татам… усе разам… Часы ,калі вашы дзеткі падрасталі і як хутка гэты час зыходзіць у нябыт і ніколі не паўторыцца - вось і сьляза зьяўляецца…

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны2

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён21

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць