Грамадства2525

У Віцебску грошы на помнік Аляксандру Неўскаму збіраюць з прадпрымальнікаў

Паперку з заклікам пералічыць не менш за 50 тысяч рублёў раздавалі на мясцовым рынку «Эвіком» прадстаўнікі падатковай.

Рашэнне ўсталяваць помнік Аляксандру Неўскаму прынялі яшчэ некалькі гадоў таму. Згодна з умовамі тэндару ён павінен быць выраблены, дастаўлены ў абласны цэнтр і змантаваны на ўжо існуючым пастаменце насупраць Благавешчанскай царквы на плошчы 1000-годдзя Віцебска да 1 мая 2016 года. Згодна з паданнем, вянчанне Аляксандра Неўскага з князёўнай Аляксандрай (Параскевай) праходзіла ў віцебскай Благавешчанскай царкве. Аднак гэта не пацвярджаецца ў летапісных крыніцах.

Скульптура сімвалізуе сустрэчу князя Аляксандра Неўскага з жонкай Аляксандрай (Параскевай) і сынам Васілём. Аляксандра была дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча, які да смерці свайго бацькі займаў віцебскі пасад. Пасля смерці Брачыслава ў Віцебску жыла маці князёўны, якую Аляксандра часта наведвала. І менавіта ў Віцебск пасля бітвы пад горадам Усвяты ў 1245 годзе Аляксандр Неўскі прыехаў забраць жонку і сына. Гэты факт апісаны ў Наўгародскім летапісу. Варта адзначыць, што пад Усвятамі Аляксандр разбіў літоўскіх князёў на чале з Міндоўгам, якія дайшлі аж да Таржка, аднак былі вымушаныя адступіць. 

Помнік будзе складацца з фігур самога Аляксандра Неўскага з сынам Васілём на руках і яго жонкі. Кошт — больш за 3 мільярды рублёў, ці каля 190 тысяч даляраў. Праўда, Пётр Падгурскі, намеснік старшыні віцебскага гарвыканкама, заяўляў, што на помнік пойдуць выключна пазабюджэтныя грошы, як гэта было з помнікам Альгерду. 

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць