Свет33

The Guardian: Выведка ведала пра экстрэмісцкую дзейнасць падазраваных у парыжскіх тэрактах, але не здолела іх нейтралізаваць

Французскія і бельгійскія спецслужбы ведалі пра экстрэмісцкую дзейнасць асоб, затрыманых у якасці падазраваных у здзяйсненні тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.

Reuters

Аднак спецслужбы не зрабілі ніякіх захадаў для таго, каб нейтралізаваць патэнцыйна небяспечных баевікоў, піша The Guardian.

«Чым больш адкрываецца інфармацыі аб тэрактах у Парыжы 13 лістапада, тым больш яўным становіцца, што і французскія, і бельгійскія спецслужбы ведалі аб экстрэмісцкай дзейнасці затрыманых па падазрэнні ў датычнасці да здзяйснення тэрактаў», — адзначае выданне.

Так, у сілавікоў Бельгіі і Францыі былі дасье на затрыманых, у якіх яны былі пазначаныя як радыкалы. Прынамсі, пяцёра з затрыманых ваявалі ў Сірыі, а затым спакойна вярнуліся ў свае дамы ў Францыі ці Бельгіі.

«Мы ведаем, што большасць гэтых людзей вярнуліся з Сірыі, і ніхто не спыніў іх», — цытуе The Guardian Наталі Жулле, члена камітэта замежных спраў і абароны французскага Сената.

У Бельгіі ўжо створаная парламенцкая камісія па наглядзе за дзейнасцю разведвальных службаў краіны і распачатае расследаванне аб службовай халатнасці супрацоўнікаў спецслужбаў напярэдадні атакі.

Выданне таксама піша пра тое, што французская паліцыя вяла дасье на аднаго з нападнікаў на «Стад дэ Франс», Амара Ісмаіла Мастэфа, з 2010-га года.

Вядома, што Мастэф адправіўся ў Сірыю ў 2013 годзе і вярнуўся ў Францыю вясной 2014 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй16

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады11

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй16

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць