Меркаванні5252

Дзве праваслаўныя царквы, а такі кантраст

Ёсць у Кішынёве Георгіеўская царква, якая адносіцца да Рускай праваслаўнай царквы. Яна побач з маім домам, хаджу я туды больш за 15 гадоў.

Шчыра прызнаюся, верніца я нічога не вартая, абрады ведаю дрэнна, у царкоўных правілах арыентуюся з цяжкасцю. Каб нікога з вернікаў не напружваць і не крыўдзіць сваім няведаннем, хаджу, як правіла, па суботах, калі прыхаджан няма. У ціхай бязлюднай царкве лёгка моліцца, успамінаюцца бацькі, бабулі з дзядулямі, уся радня, сябры, якія рана пайшлі з жыцця, вызваляецца душа ад мітусні.

Сёння я вырашыла памянуць сваіх бацькоў і замовіць Саракавуст. Пытаюся: «Колькі каштуе памянуць аднаго нябожчыка?»

Абслугоўніца адказвае: «25 лей (1,25 $)». І тут жа пытаецца сама: «А што Вы з сабой прынеслі?»

«А што я павінна прынесці?»

І далей яна пералічвае: бутэльку сланечнікавага алею, пакет мукі, бутэльку салодкай вады, салодкую булачку, пакет гарбаты.

Усё, што абслугоўніца назвала, укладваецца ў суму 100—120 лей, г.зн. 5—6 даляраў.

Не разумею і не прымаю такія правілы Рускай праваслаўнай царквы. Я не скупы чалавек, перакананая: у царкве не павінна быць таксы за памін душы, але калі ўжо ёсць такса, то не павінна быць вымагальніцтваў для таго, каб дагадзіць густам служыцеляў, інакш царква становіцца бізнэс-установай.

Я вырашыла паехаць у іншую царкву і паехала ў царкву Бесарабскай метраполіі Румынскай праваслаўнай царквы.

Ужо тут тлумачу, што хачу замовіць Саракавуст, пытаюся: «Колькі каштуе памянуць аднаго нябожчыка?» Атрымліваю адказ: «Заплаціце столькі, колькі лічыце магчымым».

Гутарка не пра грошы, размова аб адносінах, а стаўленне да людзей рознае ў дзвюх розных цэркваў.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць