Грамадства11

Па факце збіцця аднаго з «графіцістаў» пры затрыманні распачалі крымінальную справу

Вячаслаў Касінераў днямі атрымаў паведамленне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення менш цяжкага цялеснага пашкоджання пры жорсткім затрыманні яго супрацоўнікамі САХР (спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС Беларусі) 11 жніўня гэтага года.

Яраслаў Ульяненкаў, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў

Фігурант па «справе графіцістаў» узгадвае, што праз два-тры тыдні пасля таго, як яго выпусцілі з лякарні, а зламаная сківіца ўсё яшчэ была зашыніраваная, Вячаслава выклікала следчая Ю. Грамадская, якая вельмі доўга і падрабязна распытвала, як адбывалася яго затрыманне.

«Рознымі намёкамі спрабавалі вывесці мяне на тое, што мажліва мяне выпадкова зачапілі, калі адчынялі дзверы, ці можа я недзе там паслізнуўся і зламаў сківіцу аб лесвіцу, ці можа я ўжо сядзеў у хаце са зламанай сківіцай і чакаў налёту. Вядома, што ўсё было інакш, і я гэта падрабязна адзначыў.

Як потым аказалася, на момант размовы следчыя ўжо даглядзелі аўтобус, у якім мяне перавозілі, і там небыта знайшлі маю кроў, а мне нават абяцалі зрабіць вочную стаўку з тым САХРаўцам, які мяне збіваў. Але потым усё заціхла на месяцы. І вось літаральна на днях прыйшло паведамленне пра тое, што ўсё ж такі крымінальная справа ўзбуджана», - распавядае Вячаслаў Касінераў.

Аднак, пацярпелы хоча хадайнічаць, каб справа была перакваліфікавана, бо ён не згодны, што былі нанесеныя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні:

«Больш за месяц я не мог нармальна есці, і лічу, што гэта трэба кваліфакаваць як цяжкія цялесныя. У мяне дагэтуль застаецца пагроза інваліднасці, вось недаўна было запаленне».

Юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка адзначае, што ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў ўсталёўвае эксперт на падставе ўсебаковага даследавання ўсіх акалічнасцяў, звязаных з траўмай:

«Таму да вывучэння заключэння эксперта даваць якую-небудзь ацэнку рана. Аднак, на мой погляд ёсць куды больш важнае акалічнасць, якое варта ўлічваць: цялесныя пашкоджанні прычыненыя супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні ім сваіх абавязкаў пры абставінах, якія сведчаць аб наяўнасці прыкметаў службовага злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК - перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. І адпаведна, наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў». Зараз тэрмін папярэдняга следства працягнуты да 30 лістапада бягучага года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць