Культура

Lord of the Dance прывязуць у Мінск «Небяспечныя гульні»

Легендарнае ірландскае шоў Lord of the Dance едзе ў Беларусь з праграмай «Dangerous Games». Прэм'ера гэтага шоў прайшла ў пачатку верасня 2014 года ў Лондане. А ў лютым гэтага года трупа адправілася ў вялікі сусветны тур, які ўключае больш за 200 выступаў у 15 краінах.

Аднымі з першых новую пастаноўку ацанілі гледачы ў Мінску — ірландскае шоў прайшло з неверагодным поспехам і сабрала вялікую колькасць захопленых водгукаў. І ўжо 25 красавіка 2016 года сцэна Палаца Рэспублікі зноў пагрузіцца ў чараўніцтва «Dangerous games».

express.co.uk

Аўтар і натхняльнік Lord of the Dance — вядомы харэограф-пастаноўшчык Майкл Флэтлі. У 17 гадоў Майкл стаў першым у гісторыі амерыканцам, які выйграў Irish World Dance Championships — прэстыжнае штогадовае спаборніцтва выканаўцаў ірландскіх танцаў у Дубліне. З тых часоў Флэтлі заваёўваў званне чэмпіёна 120 разоў у 13 краінах, а таксама праславіўся на ўвесь свет, стварыўшы ўласнае шоў — Lord of the Dance. Амерыкана-ірландскі танцор — двойчы рэкардсмен Кнігі Гінеса як самы хуткі танцор чачоткі ў свеце.

Новае шоў Майкла Флэтлі «Dangerous Games» заснаванае на ірландскай легендзе пра супрацьстаянне Уладара танца, які заступіўся за Маленькага духа, і цёмнага лорда Дон Дорха. Гэтае прадстаўленне чароўным чынам спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць. У гэты вечар публіку чакае выдатны сімбіёз, які складаецца з віртуозных танцораў, чароўнай музыкі, пышных дэкарацый і неверагодных эфектаў. Новыя сцэнічныя тэхналогіі, новая харэаграфія і цудоўныя касцюмы адцяняюць яркія вакальныя нумары ў выкананні Надзін Койл. Акрамя таго, у шоў будуць выкарыстаныя галаграфічныя эфекты і экраны 3D-тэхналогіі Holo-Gauze.

Lord of the Dance («Уладар танца») — ірландскае танцавальнае шоў, прэм'ера якога адбылася ў 1996 годзе ў Дубліне, пасля чаго артысты правялі аншлагавыя туры па Еўропе і ЗША. У 1997 годзе ірландскія танцоры выступілі на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар».

Прадстаўленне Lord of the Dance стала першым шоў, квіткі на якое на сцэне арэны «Уэмблі» ў Лондане распрадаваліся цалкам 21 раз запар. DVD з запісам шоў атрымаў статус «плацінавага» у Ірландыі, Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама «залатога» ў Канадзе і Аўстраліі. Усяго ва ўсім свеце было прададзена 9 млн копій DVD, а таксама 1,2 млн копій CD з саўндтрэкам Lord of the Dance.

«Dangerous Games»: 25 красавік 2016 года, 19.00, Палац Рэспублікі.

Кошт квіткоў: ад 510.000 да 2.100.000 бел. руб.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8 (029) 650 11 33.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць