Навука і тэхналогіі

Кітайская кампанія DJI прадставіла сельскагаспадарчы дрон ВІДЭА

Кітайская кампанія DJI, якая спецыялізуецца на вытворчасці мульцікоптараў для аэраздымкі, прадставіла свой першы сельскагаспадарчы беспілотнік. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі. 

Актакоптар Agras MG-1 прызначаны для апрацоўкі раслін пестыцыдамі. На плячах беспілотніка змантаваная сістэма трубак і фарсунак, а пад корпусам знаходзіцца ёмістасць умяшчальнасцю дзесяць літраў. За гадзіну MG-1 можа апрацаваць участак плошчай у тры-чатыры гектары.

Падчас распылення робат самастойна рэгулюе колькасць распыленых пэстыцыдаў у залежнасці ад хуткасці перамяшчэння. Таксама пры неабходнасці MG-1 можа вярнуцца: ён запамінае месца, на якім ён спыніўся, і працягвае працу менавіта адтуль.

Паводле прадстаўнікоў кампаніі, выкарыстанне беспілотніка ў сорак разоў больш эканамічнае за метад ручнога распылення пестыцыдаў з заплечных ёмістасцяў. Акрамя таго, пры выкарыстанні актакоптара работнікі менш кантактуюць з хімікатамі.

Прымяненне дронаў у сельскай гаспадарцы не абмяжоўваецца распыленнем пестыцыдаў. Падобныя прылады можна абсталяваць камерамі для аўтаматычнага маніторынгу стану здароўя раслін. Прадавацца Agras MG-1 будзе па цане 15 тысяч даляраў ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць