Надвор'е

Зіма затрымліваецца: прагноз надвор'я на гэты тыдзень

На гэтым тыдні захаваецца не па сезоне цёплае надвор'е. Тэмпература паветра, у параўнанні з выходнымі, крыху панізіцца, але ўсё роўна будзе вышэй за норму на 3—5 градусаў.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Да выходных вызначаць надвор'е ў Беларусі будзе паўднёвы антыцыклон, таму вецер пачне сціхаць. Аднак у аўторак па ўсходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Ападкі магчымыя толькі ў чацвер і пройдуць толькі месцамі. Гэтак жа месцамі будуць згушчацца туманы, ноччу і раніцай слабы галалёд.

8 снежня, у аўторак, мінімальная тэмпература ўначы складзе -1 — +5°С, максімальная днём +1 + 7°С.

9 снежня мінімальная тэмпература ноччу 0 — -5°С, максімальная днём 0 — +5°С.

10 снежня ўзровень тэмпературы прагназуецца ноччу -2 — +3°С, максімальная днём 0 — +6°С.

11 снежня, у пятніцу, мінімальная тэмпература ўначы складзе -2 — +3°С, максімальная днём 0 — +6°С.

У выходныя дні надвор'е зноў пагоршыцца, праз Беларусь будуць праходзіць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Часам ападкі (мокры снег, дождж).

Месцамі слабы туман, галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +2°С, максімальная днём -2 — +4°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць