Грамадства

Святочную ілюмінацыю ў Мінску ўключаць 15 снежня

Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня, паведаміў начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло» Уладлен Чухін.

З 15 снежня па 13 студзеня (за выключэннем перадсвяточных і святочных дзён) навагоднія ёлкі будуць зіхацець з моманту ўключэння начнога асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не патухнуць ліхтары. Усю ноч яркія агні на зялёных прыгажунях будуць прыцягваць увагу 24 і 31 снежня, 6 і 13 студзеня. Святочную ілюмінацыю 24, 25, 31 снежня, а таксама 1 і 13 студзеня ўключаць пасля 17.00.

Навагодні настрой сталіцы складаецца са светлавых матываў, якія ўжо даўно ўстаноўлены на вуліцах, а таксама новых фігур. Гэтай зімой ілюмінацыя ўпершыню ўпрыгожыць вуліцу Маякоўскага ўздоўж Лошыцкага парку і тэрыторыю каля Камароўскага рынку. Святлодыёднае пано са святочнымі выявамі і навагоднімі віншаваннямі таксама з'явілася недалёка ад будынка цырка.

Як і ў мінулым годзе, на Кастрычніцкай плошчы напярэдадні навагодніх свят устанавілі 2 васьміметровыя светлавыя шары вагой амаль 750 кг. На афармленне гіганцкіх фігур пайшло не менш як 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тыс. лямпачак. На гэты раз кампанію незвычайным ёлачным упрыгажэнням склалі 3D-шары дыяметрам каля 60 см, якія сталі святочным уборам для жалезабетонных апор на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці.

Каментары

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць