Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удасканаліць напрамкі дзейнасці сілавога блоку. Гэта патрабаванне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння на нарадзе.

Лукашэнка падкрэсліў, што на сённяшняй нарадзе трэба будзе абмеркаваць сітуацыю бяспекі Беларусі, а таксама некаторыя пытанні асобных ведамстваў, тым больш што нядаўна быў прызначаны новы старшыня Следчага камітэта.
«Хацелася б пачуць, што адбываецца ў следчым падраздзяленні, з яго пункту гледжання. Дзяржсакратар Рады Бяспекі праінфармуе ў цэлым аб пытаннях дзейнасці праваахоўнага блока, тэме бяспекі, а таксама якія ёсць прапановы па ўдасканаленні напрамкаў дзейнасці сілавога блоку, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Я так разумею, што па кадравых пытаннях ў сілавым і праваахоўным блоку праблем няма. Усе працуюць, і перазацверджання ў прынцыпе не патрабуецца. Яны сёння працуюць у тым жа рэжыме, як і працавалі».
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ўдзельнікі нарады абмяняюцца думкамі па пытаннях бяспекі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Нам нельга выпускаць сітуацыю з Украінай». Паводле яго слоў, тое, што МУС затрымлівае на вакзале незразумелых людзей, кажа, што расслабляцца ні ў якім разе нельга.
На мерапрыемстве кіраўнік пагранкамітэта праінфармуе аб дзеяннях па ўмацаванні паўднёвай мяжы.
«Больш за тое, я хачу вас проста папярэдзіць: з 1 студзеня пачынае дзейнічаць пагадненне Украіны з ЕС. Натуральна, гэта пагадненне напружвае не толькі Расію, хоць заклапочанасці выказваліся і раней, больш за год таму. На праведзенай сустрэчы прэзідэнт Расіі звяртаў увагу на ўступленне ў сілу гэтага пагаднення, якое прывядзе да пэўных рызык для Расіі, і для нас, у тым ліку Казахстана. Таму нам трэба быць гатовымі абмяркоўваць у гэтым плане дадзеныя пытанні — нам траім у ЕАЭС плюс Арменія і Кыргызстан, і з Украінай нейкім чынам папярэдне абмяркоўваць гэтыя праблемы. Бо само не рассмокчацца», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі хапае і сваіх праблем у эканоміцы, але калі яшчэ хлынуць тавары з Еўрапейскага саюза, якія будуць увозіцца па нулявой стаўцы ва Украіну, тады мала не падасца.
«Таму ўсё, што мы рабілі па ўмацаванні паўднёвых рубяжоў нашай краіны ў плане бяспекі і эканомікі, аказалася сёння запатрабаваным. Я б хацеў пачуць, як у нас ідуць справы з умацаваннем мяжы», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Каментары