Свет3434

Македонія гатовая змяніць назву краіны з-за патрабаванняў Грэцыі?

Скоп'е заяўляе пра адкрытасць да перамоваў аб змене назвы сваёй краіны з-за прэтэнзій Грэцыі. Пра гэта заявіў прэм'ер Македоніі Нікола Груеўскі, піша The Guardian.

Паводле яго слоў, у яго ёсць жаданне аднавіць дыялог з Грэцыяй, які патэнцыйна можа выліцца ў змену назвы краіны.

«Мы гатовыя да дыскусіі, адкрытыя да дыялогу з імі і да знаходжання рашэння», — сказаў Груеўскі.

Нагадаем, Грэцыя лічыць, што Македонія «скрала» назву ў адной з паўночных грэчаскіх правінцый.

Спрэчка працягваецца з 1991 года — часу здабыцця незалежнасці Македоніяй, якая да 1991 года насіла назву Сацыялістычная рэспубліка Македонія, што не выклікала супраціву з боку Грэцыі. Пасля 1991 Грэцыя лічыць, што назва дзяржавы з'яўляецца узурпацыяй назвы яе гістарычнай правінцыі.

З-за нязгоды Грэцыі з назвай Македоніі краіна не можа ўступіць у НАТА і пачаць перамовы аб сяброўстве ў ЕС.

«Мы хацелі б як мага хутчэй перайсці да дыялогу з Грэцыяй, каб знайсці рашэнне. І калі мы яго знойдзем, то звернемся да грамадзян, правядзем рэферэндум», — заявіў Груеўскі.

Як адзначае выданне, з абодвух бакоў цяпер ёсць сігналы, што 24-гадовая спрэчка паміж краінамі можа быць вырашаная. Напярэдадні візіту ў Афіны кіраўнік МЗС Македоніі Нікола Папоскі заявіў, што ўмовы для вырашэння канфлікту з назвай «больш чым наспелі».

Варта адзначыць, што гэта будзе першы візіт кіраўніка МЗС Македоніі ў Грэцыю за 15 гадоў. Кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Катзіяс наведаў Скоп'е ў чэрвені ўпершыню за 11 гадоў.

У прыватнасці, ён тады заяўляў: «Мы хочам, каб нашы суседзі сталі сябрамі Еўрасаюза, таму што ад нашай краіны ў значнай ступені залежыць тое, што адбываецца на Балканах».

Каментары34

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю20

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць