Грамадства2525

Лукашэнка распавёў дзецям на ёлцы пра вайну

Галоўны набытак і сапраўднае багацце Беларусі — гэта мір і працавітыя добрыя людзі. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце акцыі «Нашы дзеці».

«Наш галоўны здабытак — гэта мір, які мы збераглі, а сапраўднае багацце — працавітыя добрыя беларускія людзі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Такія якасці беларускага народа асабліва ярка праяўляюцца ў адказныя моманты гісторыі, так было і ў гэтым годзе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«На жаль, не ўсюды ціха і спакойна. Мір, спакой ўсё больш руйнуюцца ў кожнай кропцы нашай планеты», — канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён вельмі рады, што Беларусь дала прытулак шмат дзеткам, асабліва з Украіны, дзе сёння неспакойна.

Звяртаючыся да дзяцей, Лукашэнка сказаў, што ўдзячны ім за тое, што яны прынялі маленькіх бежанцаў з Украіны ў сваю добрую сям'ю, акружылі клопатам.

«Гэта выдатна, гэта адпавядае лепшым рысам беларускага народа, і вы іх набываеце», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларуская гасціннасць, гасціннасць, любоў да сваёй краіны і імкненне прыйсці на дапамогу бліжнім закладзена ў нацыянальнай культуры. Кожнае пакаленне ўносіць свой бясцэнны ўклад у яе скарбніцу, гэта трэба будзе рабіць і падрастаючаму пакаленню беларусаў, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць