Здарэнні22

Узброены разбой у Петрыкаве: рабаўнік выкраў з крамы ювелірныя вырабы на буйную суму

23 снежня ў ювелірны магазін у Петрыкаве уварваліся людзі ў масцы і, пагражаючы пісталетам, вынеслі шмат упрыгожванняў, паведамілі Tut.by чытачы. Ва УСК па Гомельскай вобласці пацвердзілі, што факт разбою сапраўды быў, але злачынец дзейнічаў у адзіночку і быў без маскі.

— 23 снежня невядомы, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, здзейсніў крадзеж залатых ювелірных вырабаў у асабліва буйным памеры, - распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Дакладная сума выкрадзенага і колькасць вырабаў будуць вядомыя пасля інвентарызацыі. Злачынец з выкрадзеным збег з месца здарэння.

На месца здарэння выязджалі следча-аператыўныя групы Петрыкаўскага РАУС і УУС Гомельскага аблвыканкама. Падрабязнасці здарэння ў інтарэсах следства пакуль не выдаюцца.

Вядзецца вышук злачынцы. Заведзена крымінальная справа па ч. 3 артыкула 207 КК па факце разбою, здзейсненага ў асабліва буйным памеры.

Нагадаем, 10 студзеня 2013 г. у Петрыкаве таксама былі спустошаныя вітрыны ювелірнага крамы. Злодзей пракраўся ў краму падчас абедзеннага перапынку, сарваўшы навясныя замкі дзверы і рашоткі складскога памяшкання, і выкраў залатыя ювелірныя вырабы на суму каля 200 мільёнаў рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць