Навукоўцы прыдумалі, як назваць 113-ы элемент табліцы Мендзялеева
Новы 113-й хімічны элемент табліцы Дзмітрыя Мендзялеева атрымае назву Японій. За назву новага элемента ў цяперашні час змагаюцца калектывы вучоных з Расіі, ЗША і Японіі.
Аб'яднаная камісія міжнародных арганізацый тэарэтычнай і прыкладной хіміі і фізікі схіляецца да прыярытэту японскіх навукоўцаў, паколькі дадзеныя сінтэзу 2003 года, прадстаўленыя расійска-амерыканскай камандай, выклікаюць сумневы.
Японскія навукоўцы атрымалі 113-ы элемент, сутыкаючы ядры цынку і вісмута.
У прыродзе, як правіла, назіраюцца хімічныя элементы з атамным нумарам (колькасцю пратонаў у ядры) не вышэй 92 (уран). Элементы з колькасцю пратонаў ад 93 да 100 можна атрымаць у рэактарах, вышэй 100 — на паскаральніках часціц.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары