Грамадства3434

Дызайнер прапануе змену падыходаў да афармлення транспартнай і пешаходнай навігацыі Мінска

Месяц таму БАЭС прэзентавала новую схему Мінскага метрапалітэна, якая выклікала супярэчлівую рэакцыю карыстальнікаў. Сёння дызайнер Аляксандр Чабатароў апублікаваў у сваім блогу ўласную схему метро.

Галоўная ідэя яго працы — адзінае візуальнае афармленне гарадской навігацыі. Што ж прапануе Аляксандр?

Уваход у метро

«Усе гэтыя балгарскія «непексоджы» неабходна замяніць на традыцыйную правільную кірыліцу. найлепш адразу па-беларуску», — піша Аляксандр.

Вестыбюльная схема

«Адназначна, на схеме неабходна выкарыстоўваць «пянькі». У пасажыраў павінна быць дакладнае і хуткае падсвядомае адрозненне паміж падобнымі элементамі. Звычайная станцыя — пянёк, перасадачная — кружок (ці яшчэ што-небудзь).

Пянёк — гэта перспектыўнае рашэнне, ён сапраўды паказвае на тэкставую інфармацыю, якая належыць гэтай станцыі. Круг жа, наадварот, можа лёгка стварыць неразуменне пасажыра аб тым, якая назва станцыі адносіцца да дадзенага маркера мясцовасці. Шматлікая колькасць трактаванняў у любой навігацыйнай адзінцы сэнсу неабходна скарачаць да мінімуму».

Таксама Аляксандр прапануе ўвесці «ўсім вядомы і звыклы маркер геалакацыі «вы тут»».

Вертыкальны варыянт з правіламі карыстання

Аляксандр не абышоў увагай і праязныя дакументы, прапанаваўшы дызайн лімітаванай серыі электронных метракартак: «З іх можна скласці схему. Дробязь, а прыемна».

Схемы на платформах

На думку дызайнера, для кожнай платформы сістэма метрасхем павінна распрацоўвацца індывідуальна. «Усюды розныя корабы, лайтбоксы, сцены, архітэктура і прастора. Дзесьці можна выкарыстоўваць вестыбюльную, а дзесьці лінейныя схемы. Да гэтага ўсяго неабходна ўлічваць асвятленне платформы. Таму былі распрацаваныя варыянты на цёмным і светлым фонах», — піша ён.

«Ужо даўно ўсім вядома, што людзі хутчэй чытаюць словы, напісаныя з вялікай літары, пасля якой усе малыя. Такім чынам, чалавек імгненна адгадвае слова па форме, а не чытае яго цалкам па літарах», — сцвярджае Аляксандр.

Вагонная схема

«У вагоне знаходзіцца спрошчаная схема для хуткага арыентавання», — працягвае дызайнер.

Правілы карыстання завёрстаныя ў тры паласы для зручнасці чытання. Інфармацыя кароткімі радкамі прасцей успрымаецца і лёгка счытваецца.

Над дзвярыма — дублюючыя лінейныя схемы:

Яшчэ адна прапанова Аляксандра — дыёдныя схемы: «Аматары метро робяць відэа загарання лямпачак у інстаграмы! Радасць і ўсмешкі на тварах пасажыраў у зімовы ранішні панядзелак», — піша ён.

Ну і яшчэ крыху добрага настрою пры выхадзе:

Ці падабаецца вам варыянт Аляксандра? Выказвайцеся ў каментарах!

Каментары34

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →