Гісторыя1212

ЕГУ выдаў кнігу Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу»

У выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) выдадзена новая кніга прафесара Дэпартамента гісторыі Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа».

Кніга прысвечана бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе «пасмяротнаму жыццю» ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.

Крыніцамі для даследавання паслужылі выданні навуковай гістарыяграфіі, навучальная літаратура і гістарычная публіцыстыка, а таксама рэлевантныя творы беларускай белетрыстыкі. Сабраны эмпірычны матэрыял аналізаваны з улікам шырокага міжнароднага кантэксту актуалізацыі памяці пра Тэўтонскі ордэн, а таксама ў сувязі з ідэалагічнымі канцэптамі польскага Грунвальда і нямецкага Таненберга. Асобная ўвага прысвечана практыкам ідэалагічнай інструменталізацыі бітвы ў Савецкім Саюзе, якія ў многім і прадвызначылі фармаванне афіцыйнай памяці пра бітву ў БССР. З даследавання вынікае, што комплекс ідэй і перакананняў, ідэнтыфікаваных у кнізе як беларускі міф Грунвальдскай бітвы, пачаў фармавацца толькі ў савецкую эпоху. Яе вытокі звязваюцца з дыскурсам антынямецкай прапаганды ўзору Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар спадзяецца, што праца можа дапамагчы шырокаму колу чытачоў лепш зразумець ідэалагічнае паходжанне і анахранічнасць сімвалічнага зместу асноўнага наратыва пра Грунвальдскую бітву, пашыранага ў сённяшняй Беларусі.

Прэзентацыя кнігі прафесара Г. Сагановіча плануецца ў вясеннім семестры 2015—16 вучэбнага года.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць