Грамадства

Мінгарвыканкам прыпыніў дзейнасць гіпермаркета «Гіпа» на вул. Гарэцкага

На аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме 18 студзеня прынятае рашэнне прыпыняць працу гандлёвых аб'ектаў з не ачышчанымі ад снегу дахамі. Першым пад санкцыю трапіў гіпермаркет «Гіпа» па вуліцы Гарэцкага ў мікрараёне Сухарава, дзе 17 студзеня ад падзення снегу пацярпела дзяўчынка-падлетак.

Як паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дамбоўскі, такое рашэнне абумоўленае ўзмацненнем мер бяспекі ў грамадскіх месцах. 

«Маніторынг праводзіць МНС сумесна з Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, — сказаў ён. — Факты выяўлення ў гандлёвых аб'ектах парушэнняў, звязаных з несвоечасовым прыбіраннем снегу з дахаў і тэрыторый, з фотафіксацыяй будуць накіроўвацца ў адміністрацыі раёнаў. Далей камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыях будуць выносіць рашэнні па гэтых аб'ектах».

Дамбоўскі падкрэсліў, што праца гандлёвых аб'ектаў будзе прыпыняцца да ўстаранення парушэнняў. 

«Галоўная задача — арганізаваць бяспеку людзей, — адзначыў ён. — Падзенне з дахаў ледзяшоў або снегу — гэта меншае з наступстваў невыканання мер бяспекі, самае страшнае — абвальванне даху, асабліва з лёгкіх навясных канструкцый. І калі адміністрацыі магазінаў не жадаюць разумець пагрозу, будзем дзейнічаць жорстка, але абгрунтавана».

Паводле слоў прадстаўніка МНС, адзін кубаметр свежага снегу важыць ад 50 да 100 кг, які выпаў у завіруху — 120—180 кг, спрасаваны ў лёд — ад 350 да 600 кг.

Дамбоўскі дадаў, што маніторынг будзе праводзіцца да таго часу, пакуль сітуацыя ў горадзе не нармалізуецца.

Нагадаем, 17 студзеня ў Мінску зафіксаваныя два выпадкі падзення наледзі на дзяцей. У першым выпадку наледзь ўпала з брыля балкона ў жылым шматкватэрным доме па праспекце Ракасоўскага, 4, к. 4, на руку дзіцяці 2007 года нараджэння. Дзяўчынку з пераломам пальца шпіталізавалі ў 6-ю клінічную бальніцу. Другі выпадак здарыўся на вуліцы Гарэцкага, 2, у гіпермаркеце «Гіпа». Снег упаў з элемента будынка на галаву дзяўчынкі 2002 года нараджэння. Падлетка з ударамі мяккіх тканак галавы даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Каментары

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць