Культура77

Выйшаў канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя

У канцы 2015 года ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў дыск, якога ўжо даўно чакалі тыя, каго цікавяць беларуская мова і літаратура ХІХ стагоддзя.

«Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст.», створаны ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук (аўтар-складальнік Н.М. Сянкевіч), уяўляе сабой комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове поўнага корпуса тэкстаў беларускай літаратуры гэтага перыяду. Корпус уключае практычна ўсе творы мастацкай літаратуры, напісаныя ў ХІХ ст. на беларускай мове, якія захаваліся да нашага часу. Пераважная большасць тэкстаў з’яўляюцца аўтэнтычнымі, і, што асабліва каштоўна, яны пададзеныя ў канкардансе ў амаль нязменным выглядзе: транслітарацыя з лацінскага алфавіта на кірылічны і мінімальнае рэдагаванне тэкстаў не закранулі характэрных асаблівасцяў мовы іх аўтараў.

Комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове тэкстаў, уключае ўласна канкарданс (даведнік, у якім кожнае словаўжыванне тэксту суправаджаецца тэкставай ілюстрацыяй і звесткамі пра яго частату і месцазнаходжанне), паказальнік слоў, 6 частотных слоўнікаў і адваротны слоўнік. Акрамя слоўнікаў і тэкстаў твораў, «Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст.» змяшчае два розных па змесце і па форме падачы матэрыялу спісы тэкстаў, якія уяўляюць сабой сістэматызаваны бібліяграфічны даведнік беларускамоўнай мастацкай літаратуры гэтага перыяду.

Агульны канкарданс дапоўнены некалькімі аўтарскімі канкардансамі: В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага.

Ва ўводзінах да канкарданса аўтары даюць вычарпальную інфармацыю аб корпусе тэкстаў і слоўніках, прапаноўваюць аптымальны спосаб карыстання даведнікам.

«Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст.» з’яўляецца ўнікальным праектам, які ўпершыню ажыццёўлены ў беларускай лексікаграфіі. Спецыялісты ў розных галінах мовазнаўства атрымалі вельмі зручны даведнік, які забяспечыць іх рознабаковай, даступнай і, галоўнае, аб’ектыўнай інфармацыяй аб беларускай літаратурнай мове на этапе яе станаўлення, які з-за адсутнасці дастатковага фактычнага матэрыяла застаецца адным з найменш даследаваных перыядаў у гісторыі беларускай мовы.

Не менш карысным будзе канкарданс для літаратуразнаўцаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія атрымалі доступ да багатай скарбніцы твораў беларускай мастацкай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць