Грамадства3333

Паляўнічыя пераходзяць у віртуальную атаку?

9 красавіка, двойчы быў узламаны сайт грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Першы раз дзякуючы дапамозе абслугоўваючай сайт кампаніі атрымалася даволі хутка узнавіць яго нармальную працу. Аднак увечары сайт зноў быў узламаны і замест навінаў разьмешчаны малюнкі стылізаванага дзіцячага трупа.

І калі пасьля першага ўламаньня можна было яшчэ думаць пра кепскі жарт, то цяпер падазрэньні рэзка звужаюцца.

Справа ў тым, што з канца года АПБ разам з іншымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі распачала нацыянальную кампанію за забарону вясновага паляваньня на гусей і качак – у той час, калі птушкі ляцяць на месцы гнездаваньня або ўжо гняздуюць. Акрамя некаторых рэгіёнаў Расеі, наша краіна адзіная ў Эўропе, дзе такое паляваньне застаецца законным. “Наша Ніва” ўжо паведамляла на сваім сайце, як да гэтай кампаніі далучыліся музыкі з “Крамбамбулі”, N.R.M. і Віктар Шалкевіч.

Прыкладна ў пачатку лютага на форуме аднаго з сайтаў беларускіх паляўнічых з’явіліся першыя пагрозы зачыніць АПБ. Далей пра магчымасьць гэтага неаднаразова пачалі намякаць паляўнічыя і на форуме АПБ. У апошнім інфармацыйным бюлетэні “Аховы птушак”, які быў разасланы двум тысячам яе сяброў у пачатку красавіка, было адзначана, што ўжо сабрана больш за 10 тысяч подпісаў за забарону вясновага паляваньня і што кампанія працягваецца.

І вось цяпер хакерскія атакі на сайт www.ptushki.org . Хто баіцца актыўнай дзейнасьці па ахове птушак? Каму перашкаджае АПБ – найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная НДА і найбольш пасьпяховая нават сярод краін Усходняй Эўропы?

Думаю, што зацікаўленыя ў перашкодзе дзейнасьці нашай арганізацыі асобы пачалі ажыцьцяўляць свае пагрозы з такіх вось віртуальных “папярэджаньняў”.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць