Эканоміка66

Шорац: Сродкаў для вынасу прамысловых прадпрыемстваў з цэнтра за межы горада пакуль няма

Сродкаў для вынасу прамысловых прадпрыемстваў з цэнтра за межы горада пакуль няма, заявіў 4 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

«Вы бачыце, якая эканамічная сітуацыя сёння. Мы некалькі разоў паспрабавалі вынесці абутковае ААТ «Прамень». На жаль, тых сродкаў, якія неабходныя для будаўніцтва новага аб'екта, няма. Яны не супастаўныя з тым, колькі можна атрымаць ад продажу старой пляцоўкі», — растлумачыў кіраўнік гарвыканкама.

Паводле слоў Шорца, «рынак нерухомасці стаіць», забудоўшчыкі не могуць рэалізаваць каля 8 тысяч новых кватэр. «Арганізацыя вытворчасці патрабуе шмат затрат. Будаўніцтва новых прадпрыемстваў у нас, на жаль, не вядзецца», — дадаў старшыня гарвыканкама.

«Але мы зацікаўленыя ў стварэнні рабочых месцаў, гатовыя разглядаць удзел бюджэту ў гэтым», — падкрэсліў Шорац. Ён паабяцаў падтрымку Мінгарвыканкама прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу, якія ствараюць новыя працоўныя месцы. «За кошт сродкаў бюджэту мы гатовыя кампенсаваць частку працэнтных ставак па крэдытах, кампенсаваць частку сродкаў на стварэнне працоўных месцаў, частку сродкаў на выставачна-кірмашовую дзейнасць», — сказаў кіраўнік гарадской адміністрацыі.

«Мы зацікаўленыя ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу і для таго, каб кампенсаваць не зусім добры стан нашай буйной прамысловасці: маторнага завода, трактарнага, МАЗа. Хочам, каб доля малога і сярэдняга бізнесу павялічваўся», — адзначыў Шорац. Ён паведаміў, што па выніках 2015 года доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў даходах бюджэту горада склала 33%. «Таму мы зацікаўленыя, каб гэты сектар развіваўся і папаўняў бюджэт», — падкрэсліў старшыня гарвыканкама.

Паводле яго слоў, прыватны бізнэс пакуль «не мае фінансавых магчымасцяў і нейкага цікавасці ва ўдзеле ў будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў» горада. Так, напрыклад, у снежні мінулага года гораду быў перададзены дзіцячы сад, пабудаваны славенскім інвестарам. Адзін з беларускіх інвестараў цікавіўся ім на прадмет адкрыцця там прыватнай школы, але на мінулым тыдні Мінгарвыканкам атрымаў ад яго адмову, паведаміў Шорац.

Былі таксама намеры прыцягваць сродкі інвестараў для будаўніцтва басейнаў, аднак пакуль прапануюцца занадта дарагія праекты. «Прыватныя спартыўныя цэнтры ў нас будуюцца, але не ў вялікай колькасці. Я спадзяюся, што мы пераадолеем нялёгкі час, і прыватны бізнэс прыйдзе і ў будаўніцтва сацыяльна-культурных аб'ектаў», — заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць