Гісторыя1010

«Відовішча жудаснае. Лужына крыві, галава асобна» — такім быў выбух на мінскім вакзале ў 1960 годзе 

Нядаўна выйшла кніга ўспамінаў светлагорскага інжынера Вадзіма Болбаса «Футбол з шайбай». У адной з навелаў аўтар апісвае, як напачатку 60-х, будучы студэнтам хімфака БДУ, стаў сведкам страшнага здарэння.

«Тады ж быў здзейснены першы ў Мінску тэракт, — піша Болбас. — Праўда, словы «тэракт», «смяротнік» тады яшчэ не ўжываліся, дый інфармацыя пра такія падзеі старанна хавалася. А гэта як схаваць? Выбух грымнуў на Прывакзальнай плошчы, сярод белага дня. Быў добра чутны ў лабараторыі, дзе праходзілі заняткі. Зразумела, палова факультэта кінулася туды. Відовішча жудаснае. Лужына крыві, вакол разарваныя на шматкі чалавечыя парэшткі. Галава з даўгой трахеяй ляжыць асобна. Побач цела міліцыянта ў форме з вырваным жыватом. Падзея гэтая кінула нас усіх у сапраўдны шок. «Як такое магло здарыцца? Містыка нейкая», — казалі і выкладчыкі, і студэнты».

«Інфармацыю схаваць было немагчыма. Зрабіў гэта, нібыта, псіхічна хворы чалавек, затрыманы на вакзале міліцыянтам. Тады ён і прывёў у дзеянне самаробную бомбу», — падсумоўвае аўтар. 

Але ці было такое насамрэч? Мы звярнуліся ў прэс-службу МУС, і адтуль нам адказалі, што сапраўды, падобны з апісання выпадак адбыўся каля Мінскага вакзала ў кастрычніку 60-га. 

Ён апісаны ў кнізе «На варце стальных і паветраных магістраляў», што выйшла да 150-годдзя міліцыі на транспарце Беларусі.

Вось што там напісана. 

«Восенню 1960 г. старшына Вераб'ёў Мікалай Іванавіч нёс службу ля білетных кас Мінскага прыгараднага вакзала, — гаворыцца ў кнізе. — Тут з'явіўся падазроны малады мужчына. Старшыня вырашыў даставіць яго ў дзяжурны пакой для праверкі. На шляху да яго (пастарунка) невядомы цыгарэтай падпаліў бікфордаў шнур, схаваны пад вопраткай. Раздаўся вялізнай моцы выбух. Мікалай Іванавіч Вераб'ёў загінуў. Высветліць, для каго прызначалася выбухоўка, не ўдалося, але відавочна і бясспрэчна — коштам уласнага жыцця старшына прадухіліў вялікую бяду». 

Мікалай Вераб'ёў, які загінуў пры выбуху.

Загінулы міліцыянт нарадзіўся ў 1924 годзе на Віцебшчыне, у вёсцы Забалоцце. За даўніною падзей мы не змаглі адшукаць іншыя падрабязнасці таго выбуху, які сёння б назвалі тэрактам.

Хто ажыццявіў той выбух? Якія вынікі дало следства? 

Можа, хтосьці з чытачоў ведае нейкія падрабязнасці таго здарэння? Калі так, пішыце на [email protected].

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць