Свет1212

Кіраўнік КДК расказаў, што будзе з «камуналкай», і прызнаўся, што на скандальную нараду ў Лукашэнкі прынёс свае жыроўкі

Кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў ў перадачы «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь-1» распавёў, што будзе з тарыфамі на паслугі ЖКГ, і прызнаўся, што на скандальную нараду на мінулым тыдні, дзе на работнікаў ЖКГ абрынуўся кіраўнік дзяржавы, насіў свае жыроўкі.

«Сотні тысяч сем'яў аказаліся ў такой сітуацыі», — абурыўся Анфімаў рэзкаму росту тарыфаў. А сітуацыя гэтая, упэўнены ён, вытлумачальная перш за ўсё «безадказнасцю зверху данізу» па ўсёй жыллёва-камунальнай сферы.

Кіраўнік КДК расказаў, што калі ставілася пытанне аб павышэнні тарыфаў на паслугі, гаворка ішла аб павышэнні на 30%, гэта значыць, зыходзячы з даўняга наказу прэзідэнта — рост кошту паслуг ЖКГ не павінен перавышаць 5 даляраў у год. «Трэба было гэтыя пяць даляраў падзяліць па канкрэтных відах паслуг. Гэтага зроблена не было», — абурыўся Анфімаў, дадаўшы, што «на месцах пачалася чахарда». «Многія тарыфы ўсталявалі не разліковым метадам, а са столі», — прызнаў ён.

Першыя праверкі ў рэгіёнах паказалі, што ў Магілёўскай вобласці насельніцтва пераплаціла 550 млн рублёў, у Брэсце з-за няслушнага налічэння па графе «тэхабслугоўванне» - на насельніцтва за некаторыя паслугі заплаціла двойчы, пераплаціўшы ў выніку 990 млн рублёў.

«Але гэта характэрна для ўсёй краіны», — прызнаў кіраўнік КДК.

Анфімаў распавёў, што крымінальныя справы па фактах неабгрунтаванага завышэння заведзеныя ў дачыненні да розных спецыялістаў, ад супрацоўнікаў Міністэрства жыллёва-камунальных паслуг да спецыялістаў на месцах.

Кіраўнік КДК прызнаў, што сур'ёзнай праблемай зараз застаецца перакрыжаванае субсідаванне, з-за якога мы можам «падсадзіць» нашы прадпрыемствы. Анфімаў паабяцаў прадпрымаць крокі па ўзмацненні сацыяльнай абароны, у тым ліку праз павелічэнне заробкаў і пенсій. Ён таксама падкрэсліў, што, як і абяцаў прэзідэнт, тарыфы, сфармаваныя да 1 сакавіка, застануцца нязменнымі да адмысловага рашэння кіраўніка дзяржавы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць