Музыка22

Легендарная прэмія «Рок-каранацыя» адраджаецца

Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады.

Гэтую навіну «Народнай Волі» паведамілі заснавальнік прэміі Юрый Цыбін, а таксама прадзюсар і рэжысёр Сяргей Ісакаў.

Па іх словах прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на папулярным канале youtube.com, дзе ўжо з'явіўся афіцыйны канал «Рок-Каранацыя». Месца правядзення прэміі вызначаецца.«Гэта залежыць не толькі ад нас, але спадзяемся на мінскую пляцоўку», – кажуць нашыя суразмоўцы.

Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ужо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года. «Усе архівы аблічбаваныя і апрацаваныя для паказаў па ТБ і ў інтэрнэце, – сказаў Ісакаў. – У розныя гады некаторыя відэа дэманстраваліся па тэлеканалах «Мір» і «Белсат». Але зараз мы ўпершыню апублікуем усё відэа ў поўным аб'ёме». Гледачы ўжо могуць убачыць «N.R.M» з Лявонам Вольскім і маладога Сяргея Міхалка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць