Грамадства1313

Намеснік кіраўніка МЗС: Міжнароднае права не забараняе смяротнага пакарання

У міжнародным праве няма ўніверсальнай забароны на ўжыванне смяротнага пакарання, але Беларусь гатова абмяркоўваць гэтае пытанне, з улікам меркавання свайго грамадства. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Валянцін Рыбакоў на міжнароднай канферэнцыі «Смяротнае пакаранне: Пераадоленне рознагалоссяў», якая сёння праходзіць у Мінску.

Рыбакоў пачаў свой выступ з таго, што павітаў лютаўскае рашэнне Еўрасаюза зняць большасць санкцый з Беларусі.

— Наша краіна заўсёды была і застаецца адкрытай для любых складаных і супярэчлівых пытанняў, у тым ліку, і правоў чалавека, уключаючы пытанне прымянення смяротнага пакарання.

Разам з тым, дадаў ён, праблемы не вырашаюцца праз канфрантацыю і навязванне.

— Вядома, што, з пункту гледжання міжнароднага права, прымяненне смяротнага пакарання універсальна не забаронена.

Дыпламат нагадаў, што Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах накладае абмежаванні на гэты від пакарання: нельга караць смерцю непаўналетніх і цяжарных жанчын. У Беларусі, дадаў Рыбакоў, устаноўлены яшчэ большыя абмежаванні на смяротнае пакаранне: у нас яна не ўжываецца да ўсіх жанчын, непаўналетнім і мужчынам, якія дасягнулі на дзень вынясення прысуду 65 гадоў.

Намеснік кіраўніка МЗС таксама нагадаў пра тое, што Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае часовы характар смяротнага пакарання - яна ўжываецца да яе адмены за самыя цяжкія злачынствы (забойства пры абцяжарваючых абставінах).

- Улічваючы дадзеную норму, наша краіна займае узважаную пазіцыю на міжнароднай арэне па пытанні прымянення смяротнага пакарання. У прыватнасці, мы ўстрымліваемся пры галасаванні пра мараторый на смяротнае пакаранне ў Генеральнай асамблеі ААН.

Рыбакоў нагадаў аб выніках рэферэндуму 1996 года, калі большасць беларусаў падтрымала захавання смяротнага пакарання. Такія ж дадзеныя сацапытанняў.

— Намі гэты факт ігнаравацца не можа і не будзе. У тым ліку, і ў рамках дыялогу з шаноўным еўрапейскімі партнёрамі.

Дыпламат дадаў, што Беларусь ніколі не спыняла дыскусію па пытанні смяротнага пакарання і ня будзе гэтага рабіць.

Наяўнасць смяротнага пакарання ў Беларусі — галоўная перашкода на шляху ўступлення краіны ў Раду Еўропы. Смяротнае пакаранне прыводзіцца ў выкананне шляхам расстрэлу, да яго не могуць быць асуджаныя жанчыны, непаўналетнія і мужчыны старэйшыя за 65 гадоў на момант вынясення прысуду.

Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. З пачатку 1990 года да вышэйшай меры былi прыгавораны больш за 400 асуджаных, за ўвесь гэты час прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць