Улада

Спецпрадстаўнік ЕС заклікаў да адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

Спецыяльны прадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс спадзяецца, што Беларусь найбліжэйшым часам апынецца ў ліку краін, якія ўвялі мараторый або зусім адмовіліся ад прымянення выключнай меры пакарання.

Ламбрынідзіс выступіў 10 сакавіка ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях смяротнага пакарання ў Беларусі. Мерапрыемства арганізаванае прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры фінансавай падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, старшыня камітэта па замежных справах Палаты дэпутатаў Чэхіі Карал Шварцэнберг, пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха і шэраг замежных экспертаў.

«На сёння большасць краін у свеце ўжо адмянілі смяротнае пакаранне, — заявіў Ламбрынідзіс. — Паглядзіце на лічбы: у 1965 годзе такіх дзяржаў было 9, у 1978-м — 16, у 2016 годзе іх больш за 150. Аднак па-ранейшаму актуальным пытаннем застаецца, чаму Беларусь прымяняе смяротную кару. Бо астатнія 28 краін у Еўропе адмовіліся ад выключнай меры пакарання».

На думку спецпрадстаўніка ЕС, у пытанні адмены смяротнага пакарання не можа быць палітычных ці культурных асаблівасцяў, на якія спасылаюцца некаторыя прыхільнікі выключнай меры пакарання. Ён прывёў у прыклад ЗША і Іран — шмат у чым розныя краіны, але пакаранне смерцю прымяняецца і там, і там.

Ламбрынідзіс таксама закрануў пытанне грамадскай думкі: «Мне вядома, што ў 1996 годзе ў Беларусі прайшоў рэферэндум па пытанні смяротнага пакарання, большасць выказалася супраць адмены гэтага віду пакарання.

Але варта мець на ўвазе, што на той момант яшчэ не было пажыццёвага зняволення, а максімальным тэрмінам пакарання было 15 гадоў пазбаўлення волі (цяпер 25 гадоў). Сітуацыя змянілася».

Спецпрадстаўнік ЕС звярнуў увагу, што ў шматлікіх еўрапейскіх краінах большасць насельніцтва таксама выказвалася за захаванне смяротнага пакарання, аднак вышэйшае кіраўніцтва праявіла палітычную волю.

«Я разумею гнеў людзей, якія кажуць, якога яшчэ пакарання заслугоўвае той, хто забіў або згвалціў маленькае дзіця. Добра, пакінем пытанне годнасці злачынца. Але я хачу спытаць, што ж з нашай годнасцю? Я не дазволю забойцу ператварыць мяне ў забойцу. Абавязацельства цывілізаваных краін — быць вышэй за помсту і прынцып «вока за вока», — лічыць Ламбрынідзіс.

Між тым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў заявіў на канферэнцыі, што большасць насельніцтва краіны па-ранейшаму падтрымлівае захаванне смяротнага пакарання. «Як усім нам добра вядома, большасць беларускіх грамадзян на рэферэндуме 1996 года выказалася за захаванне смяротнага пакарання. І неаднаразовыя сацыялагічныя апытанні, якія праводзіліся, сведчаць пра тое, што смяротнае пакаранне па-ранейшаму па-рознаму ўспрымаецца ў грамадстве і па-ранейшаму маецца большасць прыхільнікаў яго захавання. Намі гэты факт ігнаравацца не можа і не будзе, у тым ліку і ў кантэксце нашага дыялогу з нашымі вельмішаноўнымі еўрапейскімі партнёрамі», — сказаў Рыбакоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА17

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм

Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера1

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай5

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА17

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць