Эканоміка44

Міністр ЖКГ: Камуналку за люты можна будзе аплаціць да 5 красавіка

Спецыялісты ўжо працуюць над новым знешнім абліччам квітанцыі на аплату камуналкі. Жыроўкі ж за люты з пералічанымі тарыфамі беларусам прыйдуць да 25 сакавіка, аплаціць іх можна будзе да 5 красавіка. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала расказаў міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў.

Як ужо казалася раней, у новых жыроўках, якія атрымаюць беларусы ў бліжэйшы час, будзе не толькі лічба за люты, але і пераразлік за студзень. «У панядзелак кіраўнік дзяржавы зацвердзіў новыя тарыфы, гэтыя тарыфы гранічныя, - удакладніў міністр ЖКГ. - Гэта значыць, што ніжэй яны могуць быць, вышэй яны быць не могуць на тэрыторыі ўсёй краіны».

Акрамя таго, з улікам выключнай сітуацыі, зрушыцца і тэрмін аплаты камуналкі: «Грамадзяне будуць мець права да 5 красавіка аплаціць суму па рахунак-паведамленні без штрафаў і рахунак-паведамленні за пратэрміноўку, бо гэта не па віне чалавека, а па абгрунтаваных прычынах», - запэўніў Аляксандр Церахаў. Раней, нагадаем, гаварылася, што лютаўскія жыроўкі можна будзе аплачваць да 1 красавіка.

Акрамя таго, цяпер спецыялісты зноў мяняюць знешні аблічча плацёжкі за камуналку, яна не будзе так перагружана інфармацыяй.

Каментары4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць