Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

А чулі, як лютуе ў Сеціве Эўразьвяз? :)

Міністар інфармацыі спрабуе надаць эўрапейскі глянец плянам ўзяць пад каўпак інтэрнэт. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Калі Лукашэнка летась загадаў "спыніць анархію ў інтэрнэце", хто-кольвек кпіў: ну вось, зараз міністар інфармацыі скарыстае кітайскі досьвед (намёк на працу сп. Русакевіча амбасадарам у Пэкіне).

Дык вось, сёньня падчас анлайнавай канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА міністар стараўся выглядаць па-эўрапейску і не казыраць кітайскай мэтодыкай кантролю над мэдыямі. Адно што з гонарам згадаў: у нас газэтаў, аказваецца, болей, чым у Паднябеснай!

Што ж да інтэрнэту, то, імкнучыся надаць нейкую эўрапэйскасьць намерам айчыннага начальства "урэгуляваць Сеціва", кіраўнік ведамства спаслаўся на досьвед Брусэлю. Цытата: "Нядаўна Эўразьвяз прыняў рашэньне аб кантролі за інтэрнэт-рэсурсамі, прыдумаўшы зручную прычыну барацьбы з тэрарызмам. Але гэта таксама рэгуляваньне і кантроль".

Па-першае, калі ўжо на тое, дык праблема тэрарызму тычыцца Эўропы ў непараўнальна большай ступені, чым як нашай балотна-стабільнае краіны (згадайма хаця б тэракты ў Мадрыдзе ды Лёндане).

Па-другое, эўрапейцы таксама не ў захапленьні ад пэўных захадаў пад маркай барацьбы з тэрарызмам, што вядуць да ўмяшаньня ў сфэру асабістага жыцьця (гэта тычыцца, у прыватнасьці, элемэнтаў адсочваньня падазроных размоў праз мабільнікі ды электроннай перапіскі). І там, у Эўропе, дзякуй богу, ёсьць вагары, каб абараніць свае правы, паставіць на месца занадта імпэтных "барацьбітоў".

Па-трэцяе, і гэта самае галоўнае, нядаўняе рашэньне Эўразьвязу ніяк ня тычыцца рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў (а менавіта гэта стала ідэфіксам айчынных чыноўнікаў). Проста зараз суды краінаў ЭЗ могуць ставіць перад правайдэрамі пытаньне пра закрыцьцё сайтаў, што адкрыта прапагандуюць тэрарызм. Вось і ўся "страшная" навацыя.

Увогуле нашы начальнікі ўжо дарэшты зашмальцавалі матыў барацьбы з тэрарызмам ды парнаграфіяй як высакародную падставу дзеля таго, каб узяць інтэрнэт пад каўпак. Ня трэба быць вялікім аналітыкам, каб здагадацца, што пасьля ўсталяваньня ў нас рэгістрацыйнага прынцыпу тэрарысты, распаўсюднікі парнаграфіі і да іх падобныя не пашыхтуюцца ў чаргу перад Міністэрствам інфармацыі, каб атрымаць адпаведнае пасьведчаньне. Так што іх указам ці дапаўненьнямі ў закон аб СМІ не спалохаеш. Між тым любую рэгістрацыю (партый, грамадзкіх аб'яднаньняў, мэдыяў) ў нас з жалезнай заканамернасьцю ператвараюць у сродак барацьбы з палітычнай крамолай.

Кулак рэгістрацыі найперш пагражае тым інтэрнэт-рэсурсам, якія выступаюць з адчыненым забралам. Вось у гэтае адчыненае забрала і дастануць…

Прыблізна ў такім самым духу прагучалі і іншыя разважаньні міністра. Так, сп. Русакевіч фактычна ўхваліў санкцыі супраць журналістаў, што супрацоўнічаюць з замежнымі мэдыямі (памятаеце "зачыстку" 27 сакавіка на кватэрах тых, хто датычны да "Белсату", "Радыё Рацыя" ды "Эўрапейскага радыё для Беларусі"?). І тут — спасылка на нібыта міжнародны досьвед: "Акрэдытацыя — гэта агульнасусьветная практыка. Калі журналісты працуюць без акрэдытацыі, гэта элемэнтарная непавага да правілаў паводзін у грамадзтве. І яны мусяць адказваць за гэта".

Даруйце, а куды загадаеце падзець процьму фрылансэраў, стрынгераў ды іншых няштатных аўтараў, што супрацоўнічаюць з рэдакцыямі без залішніх фармальнасьцяў? Вось гэта сапраўды агульнасусьветная практыка. Акрэдытацыя ж у дэмакратычных краінах ёсьць выключна добраахвотнай справай — дзеля большай зручнасьці. І толькі ў нас зь яе зрабілі бізун. Зрэшты, а з чаго нашыя чыноўнікі ня ўмеюць рабіць бізун?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць