Усяго патроху1212

Мытня і Памежны камітэт Беларусі: Кіркораў расказвае? Мытны надгляд заняў 94 хвіліны

У прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ria.ru заявілі, што памежнікі гэтак жа, як і мытнікі, не вінаватыя ў пераносе канцэртаў Філіпа Кіркорава ў Літве.

Раней Кіркораў заявіў, што яго новае шоу «Я», якое павінна было адбыцца ў сераду ў Вільні, перанесена на чацвер у сувязі з затрымкай беларускімі мытнымі службамі на кантрольным пункце чатырох грузавікоў з гукавым і светлавым абсталяваннем.

Начальнік Ашмянскай мытні Васіль Шостак адхіліў абвінавачванні Кіркорава.

«Сам спявак праязджаў ноччу 23 сакавіка па «зялёным калідоры». Мытнікі наогул да яго не падыходзілі. Дакументы правяралі памежнікі. Што тычыцца фур Кіркорава, то на пункт мытнага афармлення яны заехалі 23 сакавіка ў 10.57. З 11.13 да 11.19 быў пройдзены пашпартны кантроль. у мытным дачыненні грузавікі афармляліся з 12.15 да 12.31. І былі пастаўленыя на выезд у Літву. Што было з гэтымі фурамі далей — гэта ўжо пытанні не да Ашмянскай мытні», — цытуе словы Шостака беларускі партал kraj.by.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі таксама абверглі заяву, што Кіркорава пратрымалі на беларускай мяжы гадзіну.

«Філіп Бядросавіч прыбыў на мяжу ў 4.20, а з'ехаў — у 4.40», — кажа начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Чытайце таксама:

Беларуская мытня прымусіла Кіркорава панервавацца

Кіркораў усё ж прарваўся ў Вільню, але вельмі абураны

Каментары12

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць